Па статыстыцы ў 2023 годзе ў раёне нарадзілася 67 хлопчыкаў і 70 дзяўчынак. Другі год запар захоўваецца перавага колькасці зарэгістраваных нованароджаных дзяўчынак над хлопчыкамі. Сярэдні ўзрост бацькоў нованароджаных склаў: 27 гадоў у маці, 31 год у бацькоў.
40% нованароджаных сталі першынцамі -56 дзяцей, 30% - другімі ў сям'і (42 дзіцяці). На 26 павялічылася колькасць шматдзетных маці, столькі ў мінулым годзе з'явілася трэціх па ліку малышоў. 11% зарэгістраваных нованароджаных папоўнілі шматдзетныя сем'і: у шасці малыш стаў чацвёртым, у пяці - пятым, у двух - шостым.
Летась створаны 123 новыя сем'і, што на 4 больш, чым у 2022-м.
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб у жанчын склаў 33 гады, у мужчын — 35. Часцей за сталі рэгістраваць шлюбы людзі ва ўзросце старэйшыя за 31 год, у тым ліку пенсіянеры. Сярод маладых максімальны ўзрост уступлення ў шлюб у нявест быў 68 гадоў, а ў жаніхоў - 66.
Ягор Куніца