З сакавіка 2023 года па цяперашні арганізацыю ЧК змесціла ў Віцебскі гарадскі крызісны цэнтр 20 украінскіх сем'яў, якім была аказана дапамога ў забеспячэнні прадуктамі, прадметамі гігіены, адзеннем, а таксама з афармленнем дакументаў і працаўладкаваннем.
Пасля адмовы ў супрацоўніцтве з еўрапейскімі калегамі, цяпер кіраўніцтва ВДА БКК звяртаецца да ўладаў для фінансавання сваёй дзейнасці.
Так, летась медыка-сацыяльная служба ЧК Віцебска аказала 8,5 тысячы медыцынскіх паслуг падапечным і 9,6 тысячы паслуг індывідуальнага догляду. Яны даваліся за кошт дзяржаўных субсідый, якія ў 2023-м склалі звыш 126 тысяч рублёў.
У 2024 годзе сума субсідый на рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай замовы па даступнасці медыцынскай дапамогі падвысілась і склала 140 тыс. рублёў.
Кацярына Гарнастай