Грамадзяне накіравалі калектыўны зварот у аблвыканкам, Віцебскі райвыканкам, а таксама на адрас упраўленьня капітальнага будаўніцтва. Галоўны аргумэнт: сьмецьцесартавальны завод, які плянуюць пабудаваць на тэрыторыі палігону ў Агародніках, будзе шкодзіць здароўю людзей.

Рабочыя полацкага заводу «Шкловалакно» 10 кастрычніка на канфэрэнцыі прынялі рашэньне аб правядзеньні страйку. Канфэрэнцыю рабочых арганізаваў Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ). Рабочыя патрабуюць роўнага стаўленьня да працоўных заводу, незалежна ад удзелу ў прафсаюзе.

4 кастрычніка ў Віцебскім гарвыканкаме адбылася сустрэча актывістаў з шэрагам кіраўнікоў гарадзкіх службаў, а ня толькі з намесьнікам старшыні Віцебскага гарвыканкаму Сяргеем Саглаевым, да якога яны запісаліся на прыём.

Кампанія «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» завяршылася ў Віцебску раздачай улётак. 10 кастрычніка, у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня,  праваабаронцы і грамадзкія актывісты «паўночнай сталіцы» распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, чаму сьмяротнае пакараньне – дрэнна, і чаму яго трэба адмяніць.

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна жыхара Ленінградзкай вобласьці Расеі. Яго абвінавачваюць у «злачынствах супраць полавай свабоды». Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

У Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, што адзначаецца 10 кастрычніка, паразмаўлялі з пробашчам касьцёла сьвятога Антонія ў Віцебску Вячаславам Барком. На думку сьвятара, сёньня няма аніякіх аб’ектыўных прычын, якія б заміналі Беларусі адмовіцца ад пакараньня сьмерцю.

У межах кампаніі «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» ў вёсцы Стаўры, што пад Воршай, прайшла тэматычная дыскусія «Масавыя рэпрэсіі і сьмяротнае пакараньне». Партыйныя і грамадзкія актывісты Аршанскага рэгіёну, журналісты і праваабаронцы зь Менску і Віцебску, сваякі рэпрэсаваных і проста неабыякавыя грамадзяне абмеркавалі праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У межах тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, які ладзіцца ў Беларусі з ініцыятывы праваабарончага цэнтру “Вясна” з 5 па 10 кастрычніка, мы правялі невялікую апытанку сярод віцебчукоў. “Асабіста вы – за альбо супраць сьмяротнага пакараньня”? На гэтае пытаньне адказалі выпадковыя мінакі на праспэкце Перамогі ў Віцебску.

З 5 па 10 кастрычніка праваабарончая супольнасьць Беларусі ладзіць традыцыйны тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. І хаця Віцебская вобласьць зьяўляецца адзінай ў краіне, дзе цягам апошніх дзесяці гадоў ніводзін чалавек ня быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня, праблема сьмяротнага пакараньня стаіць тут ня менш востра, чымся ў іншых рэгіёнах.

Як мяркуюць віцябляне, дзейнасьць расейскага артыста супярэчыць нацыянальным інтарэсам РБ і мае ўсе прыкметы распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. 4 кастрычніка грамадзяне зьвярнуліся з адпаведнай заявай у пракуратуру. Канцэрт Каліны ў горадзе заплянаваны на 23 кастрычніка.