У Віцебску пачаўся суд над падлеткамі, якіх вінавацяць у збыце наркотыкаў
Траіх навучэнцаў віцебскіх каледжаў затрымалі 17 студзеня 2019 году пры закладцы схованкі з забароненым рэчывам. Дваім на той момант ня споўнілася 18 гадоў. Дзяўчыне і двум хлопцам інкрымінуюць злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1 і 3 артыкулу 328 КК РБ. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка атрымалі мэдалі да 100-годзьдзя БНР
Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку – за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 13 чэрвеня гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі віцябляне Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка.
Праваабаронцу перарэзалі тармазны шлянг у машыне – вядзецца праверка
Пра здарэньне праваабаронца Павал Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён не выключае, што гэта быў замах на ягонае жыцьцё. Вядзецца праверка, паведамляе Радыё Свабода.
Абласны суд не адмяніў штрафы віцебскім журналістам
Журналісты Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў абскардзілі 12 чэрвеня ў Віцебскім аблсудзе пастановы Наваполацкага суду, які аштрафаваў іх на 25 базавых велічынь кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Судзьдзя Сьвятлана Іванова скаргі журналістаў не задаволіла і пакінула прысуды ў сіле.
Віцебскія арганізацыі атрымалі магчымасьць ажыцьцявіць свае адукацыйныя праекты
Напрыканцы траўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбылася стартавая сустрэча для пераможцаў конкурсу міні-праектаў і праграмы “Гарады і арганізацыі – навучэнцы”.
Віцебскага таксіста аштрафавалі на 612 рублёў за абразу ўчастковага
Суд аштрафаваў віцебскага таксіста Алега Стральца на 612 рублёў за тое, што той абазваў па тэлефоне свайго ўчастковага інспэктара “петушарай” і “малалеткай”. Каб прызнаць віцябляніна вінаватым у абразе службовай асобы (арт 23.5 КаАП), судзьдзі не спатрэбілася ні лінгвістычная экспэртыза, ні доказы ў выглядзе аўдыёзапісу званку – хапіла рапарту міліцыянта…
“Я – Іван Галуноў”. Віцябляне выказалі салідарнасьць з журналістам расейскай “Медузы”
Віцебскія праваабаронцы і журналісты далучыліся да акцыі салідарнасьці са спэцкарэспандэнтам “Медузы” Іванам Галуновым – аўтарам гучных расьсьледаваньняў аб карупцыі, які знаходзіцца зараз пад хатнім арыштам.
Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай
“21 траўня завяршыўся 3-месячны ПКТ. Наперадзе – 2-3 месяцы ШІЗА, таму перапіска можа ўскладніцца”, – піша з горацкай калёніі №9 віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Зьміцер Вайцюшкевіч выступіў на выпускным вечары курсаў “Мова Нанова” ў Віцебску
Выпускны вечар для слухачоў “Мова Нанова” прайшоў 5 чэрвеня ў віцебскім арт-пабе “Торвальд”. Госьцем выпускнога стаў вядомы беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Моўныя курсы “Мова Нанова” праходзяць у Віцебску ад 2014 году. Гэта ўжо пяты, і юбілейны, выпуск.
“Бо краіна гіне ў наркаце…” Маці-328 маліліся каля муроў віцебскага СІЗА
Маці асуджаных паводле артыкулу 328 КК (Незаконны абарот наркотыкаў) маліліся сёньня каля муроў СІЗА №2 у Віцебску. Малебен ля турэмных муроў ладзіўся ў межах паломніцкага туру па гарадах Беларусі, у якіх разьмяшчаюцца калёніі і сьледчыя ізалятары.