05.11.2024 Тэгі: рэпрэсіі, затрыманні, карткі Пачатак сёмай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ўжо адзначыўся масавымі затрыманнямі па ўсёй Беларусі. Усё паказвае на тое, што рэпрэсіі не толькі не будуць трываць такога ж узроўня, а нават узмацняцца бліжэй да выбараў. Сілавікі могуць прыйсці да любога, хто праяўляў хоць нейкую палітычную актыўнасць гэтыя гады: удзел у Маршах і чатах, каментары, подпісы за апазіцыйных кандыдатаў і іншае. З Юрыдычнай службай "Вясны" падрыхтавалі Хуткі дапаможнік, дзе сабралі асноўнае, што трэба ведаць пра ператрус, затрыманне і допыт. Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна тут @ViasnaSOS.
Як падрыхтавацца да затрымання? Трэба разумець, што часам рэпрэсіі не маюць логікі, таму пад чарговую зачыстку ГУБАЗіКа ці КДБ можаш патрапіць і ты, хоць табе і здавалася, што на тое няма падставаў. Калі ёсць хоць маленькая рызыка затрымання (напрыклад, ты ўдзельніча_ла у акцыях пратэсту ці на дваравых чаепіццях, бы_ла ў паслявыбарчых чатах, назіра_ла (нават акрэдытавана!) за выбарамі, данаці_ла, дава_ла інтэрв’ю), то вельмі раім загаддзя падрыхтавацца да такога варыянта (не, бяду тым самым вы не наклічыце). Падрыхтоўка “да горшага”, можа значна дапамагчы табе ў выпадку, калі гэта ўсё ж здарыцца.
|
Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?Па-першае, як бы гэта не гучала, трэба пастарацца супакоіцца і зразумець, што ў гэтай сітуацыі толькі ты сабе зможаш дапамагчы. Сітуацыю ўжо не змяніць, а вось пастарацца паўплываць на сваю будучыню можна. Вось асноўныя моманты, на якія трэба звярнуць увагу.
|
Якія асноўныя правы варта ведаць пры затрыманні?
Калі ты стаў сведкай затрымання або затрымалі твайго блізка, паведамі пра гэта на Гарачую лінію “Вясны”. |
Як сябе паводзіць на допыце і што трэба ведаць?
|
Ці маеш права на адвакацкую дапамогу? Безумоўна. Кожны і кожная мае права на юрыдычную дапамогу. Гэта канстытуцыйнае права. Памятай пра гэта. Калі ў цябе ёсць адвакат, то ты маеш права карыстацца яго дапамогай у любы момант. Таму на пачатку нашага гайда мы вельмі раілі загаддзя заключыць дамову з адвакатам. Акрамя таго, абвінавачанаму або падазраванаму аказваюць юрыдычную дапамогу адвакаты за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Аднак гэтая дапамога распаўсюджваецца толькі на кансультацыі да пачатку першага допыту. У падазраванага гэта права ўзнікае ў выпадку затрымання або прымянення меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а ў абвінавачанага – у выпадку прымянення меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. |
Што рабіць, калі цябе затрымліваюць па крымінальнай справе?Да прад’яўлення афіцыйнага абвінавачвання ты маеш статус падазраванага. Важна звяртаць увагу на час фактычнага затрымання, паколькі ўсе тэрміны пачынаюць ісці менавіта з гэтага моманту. Падазраванага могуць утрымліваць:
Артыкул 41 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса вызначае поўны пералік правоў і абавязкаў падазраванага. Правы падказваюць, што рабіць:
|
Што рабіць, калі да вас прымянілі грубую фізічную сілу?Варта ўсё дакументаваць, каб гэта зафіксаваць у матэрыялах справы і ў далейшым расследваць. Юрыдычная служба адзначае, што калі гэта здарылася, трэба сабраць як мага больш доказаў для далейшага разбору: калі гэта хтосьці бачыла_а або был_а затрыман_а разам з табой, даведайся імя, прозвішча гэтага чалавека, нумар тэлефона. Звяжыся з ім/ёй потым і прасі быць сведка_м. Пасля дастаўлення ў аддзяленне адразу паведамі пра гэта дзяжурнаму або супрацоўніку міліцыі, які цябе апытвае. Прасі ўсё фіксаваць у пратаколе альбо зрабі гэта самастойна ў графе заўваг. Папрасі даць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу. Папрасі таксама даць паперу і ручку для складання скаргі пракурору. Скаргу перадай дзяжурнаму, каб ён яе зарэгістраваў і накіраваў пракурору. Калі цябе затрымаюць да суда ў ЦІП або ІЧУ, паведамі супрацоўніку дадзенай установы аб тым, што ў цябе ёсць пабоі, запатрабуй іх зафіксаваць. Калі трэба, патрабуй выклікаць хуткую. Паўтарай сваю просьбу, калі яе не задаволяць адразу, як правіла, выклікаюць не адразу. Калі хуткая прыедзе, неабходна, каб цябе забралі для абследавання. А там ужо ўсё падрабязна распавядай. Пасля ты зможаш задакументаваць злачынствы з боку прадстаўнікоў улады. Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна тут: @ViasnaSOS. |
Крыніца: Хуткі дапаможнік пры ператрусе, затрыманні і допыце