Аршанец спрабуе спагнаць з “камісіі па дармаедах” амаль 700 тысяч рублёў
Віцебскі абласны суд разгледзеў 31 кастрычніка апэляцыйную скаргу аршанца Рамана Кузьмянкова на рашэньне суду Аршанскага раёну, які не задаволіў ягоны пазоў да камісіі па спрыяньні занятасьці насельніцтва. У судзе першай інстанцыі Кузьмянкоў прасіў спагнаць з Аршанскага райвыканкаму амаль 700 тысяч рублёў маральнай шкоды, якую яму прычынілі ўключэньнем у так званы “сьпіс дармаедаў”.
Фотавыстава “Хайсы – вiцебскiя Курапаты” адкрылася ў катэдральным касьцёле
У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне змаганьня за памяць і праўду…
Тры гады “хіміі” за фотаздымкі “ЎКантакце” – распальваў варожасьць, зьняславіў помнікі
У Віцебскім абласным судзе 28 кастрычніка завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксея В., якога абвінавачвалі ў распальваньні расавай варожасьці і зьнеслаўленьні помнікаў абаронцам Айчыны на плошчы Перамогі ў Віцебску. Судзьдзя Андрэй Прэйс палічыў віну падсуднага даказанай.
Кожны чацьверты прэтэндэнт у Віцебску апынуўся па-за перадвыбарчай гонкай
Толькі 21 з 28 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Віцебска засталіся ў перадвыбарчай гонцы. Кожны чацьверты апынуўся па-за гульнёй. Гэткі стан рэчаў назіраецца пасьля разгляду Віцебскай абласной выбарчай камісіяй і Віцебскім абласным судом скаргаў аб нерэгістрацыі прэтэндэнтаў.
У Віцебску правялі пікет з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў
У цэнтры Віцебску 27 кастрычніка прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў і ўсіх нявінна асуджаных грамадзян. Яна адбылася ў межах агітацыйнага перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты Уладзімера Арцымана. Падобныя пікеты ладзіліся адначасна ў іншых гарадах Беларусі – у Менску, Горадні, Маладэчне, Гомлі, Берасьці...
22 удары нажом. Мужчыну асудзілі на 13 гадоў за забойства грамадзяніна Ўкраіны
Віцебскі абласны суд вынес на гэтым тыдні прысуд жыхару Віцебскага раёну Віктару Б., які быў абвінавачаны ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю грамадзяніна Ўкраіны (п.6 ч.2 арт.139 КК) у ліпені 2019 году. Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да 13 гадоў зьняволеньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Суд не адмяніў рашэньне выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі Натальлі Шарыпы
23 кастрычніка Віцебскі аблсуд разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Натальлі Шарыпы на рашэньне абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Віцяблянку не зарэгістравала ў якасьці кандыдаткі акруговая камісія, абласная ж – падтрымала такое рашэньне. Шарыпа падала ў суд…
Суд прызнаў вінаватым праваслаўнага дзяка, які зламаў сьцяг на пікеце ў Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджаньні маёмасьці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.
Павал Левінаў абскардзіў у судзе пастанову адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 21 кастрычніка сябра абласной выбарчай камісіі Павал Левінаў абскардзіў пастанову раённай адміністрацыі аб спыненьні справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, якое ўчынілі сябры камісіі №19 па Чыгуначнай выбарчай акрузе. Справу разглядала судзьдзя Алена Цыганкова.
У Полацку пачаўся працэс над абвінавачанымі ў лютым забойстве: закапалі мужчыну жыўцом
У панядзелак 21 кастрычніка Віцебскі абласны суд у выязным судовым паседжаньні ў Полацку пачаў разгляд крымінальнай справы трох палачан, якіх абвінавачваюць у разбоі (ч.3 арт.207 КК) і забойстве, учыненым з асаблівай лютасьцю (ч.2 ст.139 КК). Апошні артыкул прадугледжвае ў тым ліку сьмяротнае пакараньне.