Субота, 02 Лістапад 2024

У Шаркаўшчыне вінаватых ва ўтварэнні стыхійных звалак смецця збіраюцца шукаць... па почырку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З 25 кастрычніка на тэрыторыі раёна актывізавана работа па выяўленні і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў, у тым ліку па ўстанаўленні вінаватых асоб у іх адукацыі. Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў прапануе арыгінальны метад пошуку правапарушальнікаў. Праўда, для гэтага прыйдзецца пакапацца ў смецці.

«Как показывает практика, бытовые отходы отнюдь не обезличены. Практически на каждой свалке можно обнаружить чеки, квитанции, тетради и иные предметы, позволяющие установить принадлежность тому или иному лицу», -- піша шаркаўшчынская раённая газета «Кліч Радзімы». Але ў тэкста на сайце выдання не зразумела, хто будзе вывучаць такія «сведчанні» пра асобу парушальніка – ці супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў, ці супрацоўнікі міліцыі.

Таксама «раёнка» папярэджвае, што «при выявлении свалок будет осуществляться установка средств фото-видеофиксации и приниматься иные меры по установлению лиц, устроивших данные свалки». А яшчэ прапануе мясцовым жыхарам звяртацца «у раённыя органы ўнутраных спраў, а таксама ў тэрытарыяльныя органы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя», калі будуць заўважаны факты выкідання смецця ў неналежных месцах.

За выкіданне смецця па-за прадугледжанымі для гэтага пляцоўкамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Паводле арт. 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусьна вінаватых можа быць накладзены штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь – калі гэта прыватная асоба. Для індывідуальнага прадпрымальніка штраф будзе большым -- да 100 базавых велічынь, а для юрыдычнай асобы -- да 1000 базавых велічынь.

Таццяна Якаўлева