01.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Справу Ігара Бацяна разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе амаль два з паловай месяцы. Яго абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Гурын у кастрычніку прызначыў Ігару 12 гадоў пазбаўлення волі.

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Пасля вызвалення з пасады ён сышоў у кіраўніцтвадзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля апынуўся ў цені. Потым стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул — палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякім праявамі апазіцыйнасці ці ўдзелу ў дэмакратычным руху. У 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў. 16 жніўня, у дзень найбольш масавых у гісторыі сучаснай Беларусі пратэстаў, ягоны тэлеграм-акаўнт уступіў у вялікую суполку ябацек "За Беларусь!", але нічога не пісаў.

Як стала вядома "Гарадзенскай Вясне", у кастрычніку мужчыну прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржавы" і асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Па справе Ігара адбылося 14 пасяджэнняў.

Крыніца: Экс-дырэктара шклозавода "Нёман" асудзілі да 12 гадоў калоніі