28 кастрычніка прайшло 13 такіх судоў.
Паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмізма ў інтэрнэце» судзілі
- Ігара Васілевіча (суд Чыгуначнага раёна Віцебска);
- Ігара Шаўцова і Антона Калішчука (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- Вікторыю Нікіціну і Ўладзіслава Петрачэнкава (суд Оршы і Аршанскага раёна);
- Станіслава Пілецкага (суд Мёрскага раёна);
- Аляксея Собаля (суд Пастаўскага раёна);
- Максіма Коршуна і Дзмітрыя Шчэрбіка (суд Ушацкага раёна) ;
- Аляксандра Шаўнёва (суд Шумілінскага раёна);
- Андрэя Буку (суд Шаркаўшчынскага раёна).
Паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне ў інтэрнэце» судзілі
- Андрэя Дударава (суд Чыгуначнага раёна Віцебска);
- Аляксандра Шаурку (суд Глыбоцкага раёна).
29 кастрычніка адбыліся мінімум 7 судоў, усе яны былі за «распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце»
- у Вушацкім райсудзе разбіралі справу мясцовага прадпрымальніка Сяргея Вінніка;
- у Шаркоўшчынскім судзе судзілі Івана Баравіка;
- у Наваполацкім гарадскім судзе – работніцу «Нафтана» Алену Жлобу;
- у судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшлі два суды: над пенсіянерамі Анатолем Ляхам і Людмілай Дзіваковай
- у Докшыцкім райсудзе таксама судзілі двух чалавек: Інну Гарабец і Маю Шнітко, бухгалтарку мясцовага «Водаканала»
30 кастрычніка на Віцебшчыне судзілі мінімум 5 чалавек па палітычных «адміністратыўках».
У судзе Глыбоцкага раёна судзілі Інну Селезень. Справу жанчыны, якая з'яўляецца дэпутаткай Залесскага сельсавета, разбіраў суддзя Андрэй Тарасевіч. Гэта быў паўторны разбор адміністрацыйнай справы паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Першы раз Інну Селезень судзілі 30 верасня ( суддзя Аляксандр Аляксеенка). Але ёй удалося аспрэчыць яго рашэнне ў Віцебскім абласным судзе, і справу перадалі іншаму суддзі.
У судзе Докшыцкага раёна разбіралі справу, распачатую «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Вольгі Ломаш.
Таксама па палітычных «адміністратыўках» судзілі
- Ніну Губко ( суд Віцебскага раёна)
- Аляксея Канстанцінава ( суд Кастрычніцкага раёна Віцебска)
- Уладзіміра Пруднікава (суд Першамайскага раёна Віцебска)
31 кастрычніка ў Віцебскай вобласці судзілі 7 чалавек па палітычных «адміністратыўках»
У судзе Віцебскага раёна разбіралі справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП супраць былога палітвязня Аляксандра Патапава, 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля. У гэтым самым судзе 16 лістапада 2022 г. мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі). І пакаралі іпазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчына выйшаў на волю сёлета ўвесну.
У суд Сенненскага раёна быў выкліканы Ігар Міхайлаў. На яго таксама быў складзены пратакол паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізма ў інтэрнэце» судзілі Ўладзіслава Кірнажыцкага, Наталлю Чумакову і Таццяну Шпунтову.
У судзе Шумілінскага раёна разбіралі дзве справы, распачатыя за «пікетаванне ў Інтэрнэце». Пратаколы паводле ч.1 арт.24.23 КаАП былі складзены на Юлію Сухараву і Марыю Багданаву.
1 лістапада ў судах Віцебскай вобласці разбіралі мінімум 3️ адміністрацыйныя справы па ч.2 арт.19.11 КаАП
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі 73-гадовага Алега Малаха.
У суд Віцебскага раёна для разбора адміністрацыйнай справы, распачатай па тым жа артыкуле, выклікалі былую прадпрымальніцу Алесю Грыбаву.
У судзе Шумілінскага раёна судзілі Таццяну Аржаную, 40-гадовую жыхарку райцэнтра.
Гэтыя звесткі ўзяты з адкрытых крыніц, таму мы падкрэсліваем, што ведаем не ўсю інфармацыю пра палітычныя "адміністратыўкі", якія разбіраюць суды. Большасць такіх справаў разглядаюцца "уціхую", і пра асуджаных ведаюць толькі сябры і сваякі.
Раман Палявы