Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу незалежных журналістаў
У Віцебскім абласным судзе 8 студзеня незалежныя журналісты Зьміцер Лупач і Алена Шабуня спрабавалі абскардзіць рашэньне суду Віцебскага раёну ад 12 сьнежня, паводле якога яны былі прызнаныя вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ) і аштрафаваныя.
Зьняволены аршанскай калёніі стаў пераможцам конкурсу праваслаўнага іканапісу
Зьняволены папраўчай калёніі №8 Воршы перамог у конкурсе праваслаўнага іканапісу «Канон», які праходзіў у Маскве. Пра гэта паведаміў старшыня Сынадальнага аддзелу турэмнага служэньня Беларускай праваслаўнай царквы сьвятар Георгі Лапухоў, які браў удзел у выніковым паседжаньні аргкамітэту конкурсу.
Палачане зладзілі каля Сафійскага сабору акцыю ў падтрымку незалежнасьці
Полацкія актывісты правялі пікет у падтрымку незалежнасьці Беларусі. Акцыя адбылася 4 студзеня насупраць полацкай Сафіі. Яе ўдзельнікі склалі зь літар слова «Незалежнасьць», трымалі ў руках нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.
У Віцебску будуць судзіць Тацяну Севярынец – за ўдзел у акцыях за незалежнасьць
У чацьвер 9 студзеня суд Першамайскага раёну Віцебску мае разгледзець два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў дачыненьні да актывісткі БХД Тацяны Севярынец за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Актывістку будуць судзіць за ўдзел у акцыях за незалежнасьць, якія адбыліся 20 і 21 сьнежня ў Менску.
Віцяблянін, які ваяваў за «ДНР», вызвалены з-пад варты ў межах абмену палоннымі
Жыхар Віцебску Дзьмітрый Новікаў, які быў затрыманы ў 2018 годзе за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі», вызвалены з-пад варты і перададзены ў межах абмену на грамадзян Украіны, якіх незаконна затрымалі, асудзілі і ўтрымлівалі на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, паведамляе Радыё Свабода.
З Новым годам! Свабоды і зубатасьці ўсім у год Пацука!
Рэдакцыя праваабарончага сайту «Віцебская Вясна» шчыра віншуе сваіх чытачоў з Новым годам і выказвае сардэчную падзяку ўсім тым, хто быў побач з намі ў 2019-м годзе.
Стала вядома, куды зьнік блогер Дзьмітрый Казлоў: адбывае «суткі» ў Воршы
Аршанскі блогер Дзьмітрый Казлоў, больш вядомы як «Шэры кот», адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) гораду Воршы. Яго асудзілі на «суткі» за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй (арт. 23.34 КаАП РБ). Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Эўрапейскай Беларусі».
«Лукашэнка гандлюе краінай!» Віцябляне выступілі за незалежнасьць – фота
У нядзелю 29 сьнежня больш за 15 жыхароў Віцебску выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю ў падтрымку незалежнасьці краіны. Актывісты трымалі ў руках расьцяжку «Незалежнасьць» і плякаты з лёзунгамі. Акцыя трывала 20-25 хвілінаў.
105 службовых асобаў злоўленыя ў Віцебскай вобласьці на карупцыі – за год
У 2019 годзе за ўчыненьне 217 карупцыйных злачынстваў да крымінальнай адказнасьці ў Віцебскай вобласьці прыцягнулі 105 службовых асобаў. Такую лічбу агучылі падчас абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачынствам і карупцыяй.
Віцябляніна аштрафавалі на 127 рублёў за рэпост у сацыяльных сетках
Суд Віцебскага раёну 26 сьнежня пакараў мясцовага актывіста Аляксея Прохарава штрафам у памеры 5 базавых велічынь за рэпост «Укантакце» і Facebook. Судзьдзя палічыў, што ў паведамленьні ўтрымліваецца заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.