04.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Лунінецкага раёна 28 і 31 кастрычніка разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржсімвалаў). Суддзя Святлана Братанава прызнала хлопцаў вінаватымі і прызначыла кожнаму шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Працэс праходзіў у выязным судовым пасяджэнні ў прысутнасці студэнтаў політэхнічнага і аграрнага каледжаў. Молчана і Канапацкага адразу ўзялі пад варту.

molczan_kanapacki.jpg
Фота з выязнога суда над Молчанам і Канапацкім. Бачныя суддзя Братанава і пракурор Аляксандр Таранько. Фота: тэлеграм-канал суда Лунінецкага раёна

Як паведаміла "Берасцейская Вясна", хлопцаў асудзілі за тое, што яны ў 2021 годзе знялі дзяржаўны сцяг з будынку крамы ў аг. Дзятлавічы. Пасля чаго яны нібыта спалілі сцяг. Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.

Крыніца: У Лунінцы сяброў дзяцінства пазбавілі волі за "здзек з дзяржсімвалаў"