04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева. Мінчука судзілі як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне". Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў – яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Як стала вядома з "Спіса экстрэмістаў", куды Аскера дадалі 1 лістапада, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненымназіраннем. Рашэнне вынесла Святлана Чарапанава.
Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва "Укантакце" ў ліпені.
Крыніца: Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за "падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях"