Адміністрацыйная справа была распачатая паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Паводле матэрыялаў справы, «3 сьнежня 2019 года ў 23.10 і 23.18 у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» і «Ўкантакце» разьмясьціў у вольным доступе публічныя заклікі да ўдзелу грамадзян у масавых мерапрыемствах у Менску».
Судзьдзя Міхаіл Зубеня пацікавіўся, зь якой мэтай ён гэта зрабіў. «Каб выказаць сваю салідарнасьць», – адказаў Аляксей Прохараў.
На судзе
Ён таксама паведаміў, што сам браў удзел у акцыях у Менску. «Я не адчуваю сваёй віны за тое, што выйшаў за незалежнасьць», – дадаў Аляксей Прохараў.
На судзе не было пададзена ніякіх доказаў (фатаграфіі скрыншотаў не дэманстраваліся), не было сьведак. Судовы працэс заняў 15 хвілін. Судзьдзя зачытаў пратаколы і тут жа вынес рашэньне: прызнаць Прохарава вінаватым у правапарушэньні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП, і пакараць штрафам у памеры 5-ці базавых велічынь (127 рублёў 50 капеек).
Пасьля суду Аляксей Прохараў прызнаўся, што зусім не шкадуе аб тым, што зрабіў рэпост і ўзяў удзел у акцыі за незалежнасьць.
Уладзімер Бяляўскі
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.