Былую масажыстку нацыянальнай зборнай па лыжах аштрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 19 кастрычніка аштрафаваў кандыдатку ў майстры спорту і былую масажыстку зборнай Беларусі па лыжных гонках Ганну Рошчынскую за ўдзел у мірных шэсцях 13 і 20 верасня (арт. 23.34 КаАП). Яе прызналі вінаватай і аштрафавалі на 12 базавых велічынь.
У Віцебску прайшоў гарадскі сход партыі БНФ
17 кастрычніка ў памяшканні «Еўрапейскага клуба» прайшоў сход віцебскіх актывістаў партыі БНФ. На парадку дня стаяла некалькі пытанняў: абранне дэлегатаў на агульнарэспубліканскі з'езд і абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.
«Лялькавод гэтых маршаў – нашае сумленне». У Віцебску вазочніцу асудзілі за мірныя акцыі
Суд Віцебскага раёну 16 кастрычніка аштрафаваў на 7 базавых велічынь (189 рублёў) жыхарку аграгарадку Кастрычніцкая 56-гадовую Валянціну Крыштопенка – інваліда першай групы. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах пратэсту, якія прайшлі ў Віцебску 4 і 11 кастрычніка, паведамляе TUT.BY.
Янушкоўскую аштрафавалі на 45 базавых велічынь, Шабуню – на 5 базавых, справу Козака спынілі
Паводле пратаколу, 4 кастрычніка журналістка-фрылансерка Алена Шабуня ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці па Маскоўскім праспекце. Была заўважаная ў групе людзей, якія выказвалі свой пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Дапушчанае ёй адміністрацыйнае правапарушэнне кваліфікаванае паводле ч.1. арт. 23.34.
З СІЗА выйшлі Казакевіч і Лазараў. Пасля вызвалення ў кватэры Казакевіча адбыўся ператрус
14 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналіста «Белсату» Змітра Казакевіча і адну ў дачыненні да аператара «Белсату» Вячаслава Лазарава. Да суду журналісты трое содняў правялі ў СІЗА. Суд праходзіў у анлайн-рэжыме праз Skype.
Марына Булатоўская пакараная штрафам за падтрымку пратэстоўцаў малітвай
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 14 кастрычніка суддзя Алена Цыганкова палічыла даказаным удзел Марыны Булатоўскай у не санкцыянаваным уладамі масавым шэсці 23 верасня і аштрафавала маладую маці на 4 базавыя велічыні. Са зместам пратаколу Марына не пагадзілася, але тлумачэнні даць не адмовілася.
За ўдзел у вулічных шэсцях Жукаву – 45 базавых, Балясаву і Ермаковіч – папярэджанні
13 верасня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзі Міхаіл Юрчанка і Вераніка Барысава вынеслі шэраг пакаранняў па адміністрацыйных справах паводле арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных шэсцях.
«Я проста ішоў і маліўся»: палітыка Хрыстафора Жаляпава аштрафавалі на 189 рублёў
12 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да вядомага віцебскага актывіста, сябра руху «За свабоду» і партыі БНФ Хрыстафора Жаляпава. Суддзя Вераніка Барысава прыняла рашэнне аштрафаваць яго на 7 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП як удзельніка несанкцыянаванай акцыі.
Штрафы за ўдзел у мірных пратэстах: Тамілаву – 16, Барсуковай – 25, Цярэнцьевай – 2 базавыя велічыні
У судах Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Віцебску 9 кастрычніка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. Віцябляне Аляксей Тамілаў, Юлія Барсукова і Сафіі Цярэнцьевай былі прызнаныя вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафаваныя.
Актывіст «Народнай Грамады» Алег Паўлаў выйшаў з СІЗА пасля 8 сутак арышту
8 кастрычніка з віцебскага СІЗА пасля 8 содняў адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў актывіст Алег Паўлаў. Некалькі дзясяткаў сяброў і паплечнікаў сустракалі яго каля ізалятару. Для Паўлава гэта быў ужо трэці арышт за ўдзел у масавых шэсцях і акцыях. Да гэтага актывіст адбыў за кратамі 10 сутак.