Яшчэ два Тэлеграм-каналы з Віцебшчыны прызнаныя экстрэмісцкімі, і абодва – лепельскія
У рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Тэлеграм-каналы «Лепельский Рай» і «Лепель для жизни». Рашэнне пра гэта 10 чэрвеня вынес суд Лепельскага раёну. Грамадзянам, якія зробяць рэпосты са згаданых Тэлеграм-каналаў, пагражае судовы пераслед за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі і пакаранне паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11. Як правіла, апошнім часам гэта арышт на 15 сутак.
Ахвотныя могуць «рэканструяваць» плошчу Перамогі. Ці гэта рэальна?
Гарвыканкам абвясціў конкурс ідэй для добраўпарадкавання гарадскіх аб’ектаў у Віцебску. Спачатку абласная газета «Витебские вести» надрукавала заклік падзяліцца меркаваннямі пра магчымасць рэканструкцыі дваравых тэрыторый, Парку імя Савецкай Арміі і Плошчы Перамогі – той самай плошчы, на якой 14 год таму знішчылі сквер, заклаўшы ўсю прастору брукаванкай. Падобна, што пажаданні гараджанаў вярнуць усё, як было раней, спалохалі імітатараў дэмакратычнага працэсу вывучэння грамадскай думкі. І гарвыканкам перафарматаваў ініцыятыву, абмежаваўшы ўдзельнікаў строгімі правіламі.
Праваслаўную моладзь Віцебшчыны вучаць рыць акопы і падносіць снарады
Такія віды дзейнасці анансаваныя ў праграме 14-га вайскова-патрыятычнага і спартовага злёту праваслаўнай моладзі, які распачаўся ў Полацкім памежным атрадзе. У ім возьмуць удзел 12 каманд, у складзе якіх па 10 хлопцаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, у тым ліку выхаванцаў кадэцкіх вучэльняў.
З-за крымінальнага прыследу актывіст з Віцебска Яўген Гуцалаў эміграваў і жыве ў Турцыі
Не так даўно пра Гуцалава актыўна пісалі дзяржаўныя СМІ. Яшчэ б! Ëн — той самы беларус, які за 10 дзён перасёк родную краіну з поўначы на поўдзень, прабегшы 650 кіламетраў. Усё змянілася пасля выбараў 2020 года. Піша “Наша ніва”.
Газета «Віцьбічы» успомніла пра родную мову. І тут жа забылася
Роўна месяц таму гарадская газета «Віцьбічы» абвясціла, што запачаткоўвае новую рубрыку – «моўны кейс». Тут планавалася «запрашаць да гутаркі экспертаў-мовазнаўцаў, разбірацца ў спецыфічных правілах, шукаць трапныя адпаведнікі рускім словам і выразам». Але за цэлы месяц ніводнага артыкулу ў гэтай рубрыцы не з’явілася. Апрача першага – «абяцальнага».
За надпісы «Х.. вайне» – 3 200 рублёў штрафу
У Полацку завяршыўся судовы працэс над 23-гадовай Вольгай Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы гораду і ўжо кампенсаваны, склаў 161 рубель. Штраф, прысуджаны суддзём Уладзімірам Бясецкім, аказаўся ў 20 разоў большым – 3 200 рублёў (100 базавых велічынь).
Навапалачанін Данііл Раманаў трапіў на «хімію» за «абразу» Дзмітрыя Балабы
Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).
Міністр інфармацыі Пярцоў у Лёзне загадаў «раёнкам» арыентавацца на густы моладзі
Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Уладзімір Пярцоў наведаў Лёзненскі раён, каб абмеркаваць дзеянне Дэкрэта «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне ў нядобранадзейных сем’ях». Да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі абмеркавання, засталося таямніцай, бо раённая газета «Сцяг перамогі» паведаміла хіба што пра экскурсійны тур міністра ў Дом рамёстваў і ваенна-гістарычны музей...
Віцебскі гарвыканкам не ўбачыў правапарушэння ў несанкцыянаваным мітынгу з удзелам «Белай Русі» і БРСМ
Гарадскія ўлады даслалі адказ на петыцыю, напісаную з нагоды відавочнага правапарушэння – несанкцыянаванага мітынгу, які прайшоў 9 траўня каля консульства Латвіі ў Віцебску. У той дзень некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў скверы насупраць консульства, спявалі песні, разгарнулі плакаты, з надпісамі пра тое, што Беларусь і Латвія – суседзі, што «нельга перапісваць гісторыю», і што трэба спыніць НАТА.
У Віцебску падчас праваслаўнага фэсту праходзіць дабрачынная акцыя «Дапамога людзям Данбаса»
У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.