Паводле інфармацыі Таццяны Ціханавай, кіраўніцы духоўна-асветніцкай праграмы фестывалю, арганізатарам збору дапамогі для Данбаса выступіў беларускі пісьменнік Мікалай Гаўрылаў. Паводле яе слоў, ён увесь час ездзіць у акупаваныя рэгіёны Украіны. На фестывалі яго ініцыятыву падтрымаў Свята-Елісавецінскі манастыр, як арганізатар, прадаставіўшы адпаведную лакацыю.
"Наш манастыр увесь час збірае дапамогу для жыхароў Данбаса. А зараз вырашылі прапанаваць жыхарам Віцебска таксама паўдзельнічаць у зборы дапамогі. Можна здаваць грошы, а можна прыносіць неабходныя рэчы, спіс якіх пазначаны на спецыяльнай дошцы. Насупраць сабраных рэчаў будзем ставіць галачкі, каб адсачыць, што яшчэ трэба", – цытуе словы Ціханавай агенцтва "Спутник".
У межах фестывалю праходзяць розныя майстар-класы, лекцыі, гутаркі са святарамі, музычная праграма. А таксама кінапаказы. Сярод запланаваных карцін: дакументальны фільм «Воіны Духа Хрыстова. Прысвячаецца Аляксандру Неўскаму», а таксама мастацкі фільм «Салдацік». Выдзяляецца цікавай назвай мастацкі фільм "Лука". Вылечыць страх», які таксама запланаваны да паказу.
Для дзяцей таксама ёсць свая праграма, з запланаванага, інтэрактыўная гульня "Школа юнага разведчыка".
Андрэй Фамін