Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся з лістом да дэпутаткі гарсавету Валянціны Багатыровай. На ягоную думку, дэпутаты мясцовых саветаў маглі б ініцыяваць патрабаванні спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне. Ці, прынамсі, у гарсавеце павінны ведаць, што жыхары Віцебску не падтрымліваюць краіну-агрэсара, а некаторыя – адкрыта выступаюць супраць расейскага ўварвання на тэрыторыю іншай дзяржавы.

Каля дзвюх гадзін ён быў вымушаны правесці ў аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну. Потым затрыманага адпусцілі, але ягоны тэлефон застаўся «у палоне», як сам Сяргей Серабро напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Вядомы ў Віцебску моладзевы актывіст быў затрыманы 27 лютага на плошчы Перамогі.

Панядзелак, 28 Люты 2022

Міхаіл Жамчужны на волі

Пра гэта ён сам паведаміў праз Фэйсбук, напісаўшы: «Дзякуй за падтрымку, паказанняў не даваў, Тэлеграм знёс».

У сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у прадастаўленні умоў для вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны з сваей тэрыторыі, а таксама паступаючымі ў ПЦ «Вясна» звесткамі аб падрыхтоўцы непасрэдным накіраванні ваеннаслужачых Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, мы звяртаемся да ўладаў і грамадзянам Беларусі і нагадваем.

Дакладная колькасць затрыманых не вядомая, але відавочцы паведамляюць пра затрыманні, прынамсі, у двух месцах.

У Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме быў разгледжаны калектыўны зварот, які ў камісію быў атрыманы з абласной пракуратуры ў сувязі з парушэннем дзейнага выбарчага закона сябрам абласной выбарчай камісіі Валяр'янам Мацкевічам. Пра гэта заяўлена 97 падпісантамі петыцыі. У звароце сцвярджаецца, што пасля абрання Мацкевіча сябрам выбарчай камісіі ён выступае са станоўчай ацэнкай аднаго з варыянтаў Канстытуцыі, прапанаваных на маючым адбыцца рэферэндуме, што, мяркуем, з'яўляецца ўдзелам у агітуючым мерапрыемстве. 

Жанна Жалевіч праз Фэйсбук звярнулася да ўсіх неабыякавых людзей, якія не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. Яна прыйшла на плошчу Перамогі, каб нагадаць, што беларусы не павінны падтрымліваць «братазабойчыя войны».

«Віцебская вясна» папрасіла падзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў галасаванні жыхара Віцебску Андрэя Іванова (імя і прозвішча змененыя ў мэтах бяспекі, але гэтыя дадзеныя ёсць у рэдакцыі).

Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні, паведамляюць мясцовыя Тэлеграм-каналы. Імя і прозвішча затрыманага не называюць. Вядома хіба тое, што ён жанаты і мае маленькае дзіця. А таксама некаторыя дэталі здарэння.