DdoS-атака на сайт "Витебский Курьер NEWS"
Незалежнае выданне сутыкнулася з DDoS-атакай на свой асноўны сайт https://vkurier.info/, якая пачалася 1 лютага. Карыстальнікі з Віцебска паведамляюць аб блакіроўцы люстэрка сайта https://vkurier.news. На думку рэдакцыі, гэта звязана тым, што выданне публікавала шмат крытычных матэрыялаў, прысвечаным мінулым прэзідэнцкім выбарам.
У віцебскіх школьнікаў і студэнтаў правяраюць тэлефоны
Адміністрацыям навучальных установаў даведзена распараджэнне кіраўніцтва пра магчымыя спагнанні, калі выхаванцы трапяць пад увагу міліцыі, а яшчэ горш - судоў за «не тыя» падпіскі. Таксама педагогам загадана адсочваць, ці не былі ўцягнуты падлеткі ў злачынныя схемы «наркамаркетаў».
Віцебскі журналіст, рэдактар інтэрнэт-выдання "Витебский Kурьер News" просіць дапамогі
"8 лютага мяне чакая другая аперацыя па замене тазабедранага сустава. Першая нага, якую мне аперавалі ў траўні, зажыла. Я магу хадзіць! Вялікі дзякуй беларусам, якія дапамаглі мне мінулым разам. Але грошы маюць уласцівасць сканчваццаю Я не звяртаўся па дапамогу да апошняга, але зараз у мяне няма грошай на аплату кватэры, лекі і проста на жыццё. Перад аперацыяй, калі я буду ляжаць і не змагу працаваць, мае магчымасці будуць яшчэ больш абмежаванымі», - напісаў Аляксандр Корнышаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч
Пра гэта ў Facebook напісаў Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада»: "Депутат Европейского парламента Пятрас Ауштравичус зарегистрировал лидера беларуской оппозиции Н. Статкевича кандидатом на присвоение Нобелевской премии мира. Сумасшедшая работа в авральном порядке по сбору материалов была проведена командой «Народной Грамады». И мы успели до окончания срока приёма заявок".
У Шуміліне за «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ
Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. 31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу вядомага ў раёне лекара, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская.
Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
32 гады таму ўлады паабяцалі паставіць помнік ахвярам віцебскага гета. Яго так і няма
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Віцебску ўшанаваць памяць бязвінна закатаваных людзей зноў сабраліся каля сімвалічнага камня з надпісам «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязьняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Гэты камень з'явіўся ў тым раёне, дзе існавала гета, у далёкім 1993 годзе. Помніка няма і дагэтуль.
Пенсіянераў-сілавікоў з Расонаў запрасілі у «эксперты» па будучых выбарах
Перад выбарамі агітаваць мясцовых жыхароў за Лукашэнку «выпусілі» старых знаёмых – чацвярых міліцыянтаў-адстаўнікоў, да якіх перыядычна звяртаюцца па ідэалагічна- вывераныя каментары. Праўда, часам бывае вельмі смешна чытаць, калі не абазнаныя людзі каментуюць тое, у чым анічога не разумеюць. Аднак рэдакцыю расонскай раённай газеты гэта не бянтэжыць: там зноўку далі слова адстаўным сілавікам, гэтым разам гучна назваўшы суразмоўцаў «клубам афіцэраў».
Віцяблянам зноў абяцаюць аквапарк. Цяпер – на месцы былога тэлезавода «Віцязь»
Тэма стала спекулятыўнай: улады вяртаюцца да яе перыядычна, спрабуючы пераканаць жыхароў рэгіёна ў тым што «іх пажаданні пачутыя». Сапраўды, прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. І не адно дзесяцігоддзе розныя кіраўнікі горада і вобласці абяцаюц віцяблянам то проста «аквапарк» то цэлы «акватэрмальны комплекс».
«Экстрэмісцкімі» прызналі групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у розных сацсетках. І зноў згадалі медыяпраект «оrsha.еu»
«Кобыляки. Расстреляны в Орше» - гэта групы, дзе выкладалася гісторыя даследаванняў сталінскіх рэпрэсій у рэгіёне. Матэрыялаў на іншыя тэмы там практычна няма. Назва, агульная для ўсіх груп, тлумачыцца проста: адно з месцаў пад Оршай, дзе ў гады сталінізму расстрэльвалі бязвінных савецкіх грамадзян, называецца Кабыляцкая гара.