Чацвер, 12 Чэрвень 2025

Няўжо Лёзненская “раёнка” ўспрыняла крытыку?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мы неаднаразова паведамлялі , што ў Тэлеграм-канале выдання "Сцяг перамогі" чытачоў навучаюць правілам рускай мовы. Заўважана рэакцыя: з'явілася першая зацемка пра родную мову.

Дагэтуль супрацоўнікі раённай газеты навучалі  землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя да апошняга часу ні разу не праяўляла.

Спадзяемся, што  ўлады не паўшчуваюць газету за “нацыянальны радыкалізм”, і пра беларускую мову ў Тэлеграм-канале выдання будуць пісаць часцей. А яшчэ няблага было б, каб і беларускамоўных артыкулаў у газеце  "Сцяг перамогі" пабольшала, бо зараз іх амаль не сустрэнеш.

Павел Котаў