Па версіі следства, Мікіта Лосік у лютым 2022 года даслаў на канал некалькі фатаграфій расійскай ваеннай тэхнікі, якая ехала праз Оршу. Там хлопец па размеркаванні пасля вну працаваў праграмістам на інструментальным заводзе. Да суду яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА. Судовы працэс праходзіў Віцебскім абласным судзе. Пасля абвяшчэння выраку Лосіка вызвалілі ў зале суда. Прысуд мае ўступіць у законную сілу праз 10 дзён. Адбываць пакаранне Мікіта Лосік павінен ва ўстанове адкрытага тыпу - на так званай "хіміі".
Мікіта Лосік - малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, журналіста Рыдыё Свабода, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ; ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Ігар Пятроўскі