Аўторак, 17 Чэрвень 2025

У Віцебску назвалі дату адкрыцця лазні, якая 14 год была знакамітым мясцовым “даўгабудам”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Будаўніцтва лазневага комплекса на рагу вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў пачалося яшчэ ў 2011 годзе. Аб’ект то  “замарожвалі” зноў распачыналі будаўнічыя працы. За гэты час змяніліся  некалькі старшыняў гарвыканкаму, кожны з якіх абяцаў завыршыць будаўніцтва. Цяперашні кіраўнік горада, Аляксей Героеў, таксама ўжо паспеў паабяцаць “лішняга”: то лазню абяцалі адчыніць у першым квартале гэтага года, то ў пачатку чэрвеня. Нарэшце названая дата.

Адкрыццё лазневага комплекса, як мы і прадказвалі, будзе  прымеркавана да сёлетніх 1051-х угодкаў Віцебска, якія плануюць адзначыць з 26 па 28 чэрвеня. У папярэдняй праграме святкаванняў менавіта на 28 чэрвеня прызначана адкрыццё новага аб’екта, які цяпер чамусьці называецца не лазнева-аздараўленчы комплекс, як раней  , а СПА-цэнтр “Южный”.

Відавочна, яго збіраюцца “падарыць” гараджанам у Дзень горада, як прыклад клопату ўладаў пра мясцовых жыхароў. 14-гадовую гісторыю  “даўгабуда” ва ўрачыстай абстаноўцы, відаць не згадаюць.

Віктар Баландзін