Ксёндз Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам  з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага  арышту, а ксёндз Анджэй застаецца за кратамі. Выглядае, што пасля першага арышту яму быў прысуджаны другі, а потым і трэці арышт запар. У няволі ён знаходзіцца больш за месяц.

Неабыякавыя гараджане стварылі на платформе "Зручны горад" петыцыю №5860, у якой паведамляюць чыноўнікам мясцовага гарвыканкама аб тым, што двор паміж дамамі №4 і №6 на вул. Гарбачэўскага знаходзіцца ў занядбаным стане, што стаў пагражаць здароўю і жыццю жыхароў гэтых дамоў.

Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 20 траўня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў Мікалая Рабцава.

Cкаргу былой кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтана», якую трымаюць за кратамі са жніўня мінулага года, прызначаны разбіраць суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. Вырак суду першай інстанцыі, які абскарджвае Вольга Брыцікава, дагэтуль не вядомы. У адкрытых крыніцах інфармацыі ёсць звесткі толькі пра тое, што жанчыну асудзілі паводле ч.1 арт 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).

Нарыхтоўку соку, выруб елак пад Новы год, самавольную высечку дрэў, забруджванне бытавымі адходамі лесу. Усё гэта фіксуюць фотапасткі на тэрыторыі Докшыцкага раёна, піша сайт “Родныя вытокі”.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Хількевіч 6 чэрвеня прыняла рашэнне ліквідаваць Віцебскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Клуб баявых мастацтваў "Поспех". Гэтае рашэнне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскаблвыканкама.

Жыхары Паставаў задаюцца пытаннем, як за 2 гадзіны, якія адводзяць на праходжанне камісіі на правы кіроўцы, можна прайсці ўсіх лекараў, калі яны знаходзяцца нават не ў адным будынку паліклінікі.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 15 траўня за няяўку на прыём да лекара неўролага аштрафавала на 80 рублёў асуджанага беспрацоўнага Мікалая Кавалёва.

Не так даўно палітвязень Арцёма Латышава беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі быў унесены ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Латышаў быў асуджаны судом за тое, што ён у 2021 годзе з двума іншымі віцябчанамі зладзіў перфоманс на могілках з выкарыстаннем выявы Главы дзяржавы, а таксама закідаў яйкамі з фарбай банэр з фота супрацоўнікаў мясцовага ДАІ.

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 3 чэрвеня прыгаварыла Уладзіміра Кароткага за здзек з Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і прымусоваму лячэнню ад алкагалізму.