Вольгу Брыцікаву ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2. Яе крымінальную справу 11 сакавіка 2024 г. пачала разбіраць судзя Віцебскага абласнога суду Галіна Бондал.
Лідарку незалежнага прафсаюзу затрымалі 11 жніўня 2023 г. у межах крымінальнай справы, распачатай паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Па звестках праваабаронцаў, следства безвынікова шукала доказы вінаватасці Брыцікавай, адпаведныя высунутаму абвінавачванню. У апошнія месяцы 2023 г. у Наваполацку масава затрымлівалі былых і цяперашніх работнікаў «Нафтана», у тым ліку ўдзельнікаў агульнанацыянальнага страйку, і распытвалі іх пра дзейнасць Вольгі Брыцікавай. Але, падобна, доказаў супраць яе, каб прымяніць згаданы вышэй артыкул Крымінальнага кодэксу, так і не знайшлі.
За час утрымання пад вартай Вольга Брыцікава страціла роднага брата, на пахаванне яе не адпусцілі. У асуджанай засталася старэнькая маці, якую жанчына вырашыла не пакідаць сам-насам, катэгарычна адмівіўшыся з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед.
У 2022 годзе Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак. Яе звінавацілі ў некалькіх адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за «несанкцыянаваны пікет» -- малюнак з надпісам "Не вайне", які жанчына апублікавала ў сацсетках.
Людміла Паўлоўская
Панядзелак, 10 Чэрвень 2024
11 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйную скаргу Вольгі Брыцікавай
Cкаргу былой кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтана», якую трымаюць за кратамі са жніўня мінулага года, прызначаны разбіраць суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. Вырак суду першай інстанцыі, які абскарджвае Вольга Брыцікава, дагэтуль не вядомы. У адкрытых крыніцах інфармацыі ёсць звесткі толькі пра тое, што жанчыну асудзілі паводле ч.1 арт 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: