У судовым паседжанні стала вядома аб тым, што Мікалай быў асуджаны за рабаванне па ч.1 арт.206 КК і да яго, ў адпаведнасці з ч.1 арт.107 КК, суддзя Дзмітрый Разумовіч ужыў прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
У парушэнні судовай пастановы мужчына не прыйшоў на прыём да ўрача неўролага каб распачаць лячэння ад хранічнага алкагалізму, чым аказаў непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. На разгляд адміністратыўнай справы Мікалай Уладзіміравіч таксама з'явіўся. Але будучы апытаным падчас дасудовага разбору «правапарушальнік» сваю віну прызнаваў цалкам.
Зыходзячы з пісьмовых доказаў суддзя Дранькова на падставе 24.3 КаАП падвергла Кавалёва адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы на суму 80 рублёў.
Паліна Верхагляд