Першы раз “трохпакаёўку” вымушанага палітэмігранта спрабавалі прадаць з аўкцыёну 13 лістапада за 141 710 рублёў. Цяпер кошт знізілі:  на аўкцыёне 15 снежня яе кошт складае ўжо 113 368 рублёў. Прычым кватэра прадаецца  разам з усёй мэбляй і тэхнікай, што там знаходзіцца. Дырэчы, у адзіным жытле Яўгена Вільскага прапісаны 3 чалавекі.

Невялікі артыкул прысвечаны 135-годдзю з дня народзінаў беларускага мастака і выкладчыка Івана Гаўрыса, абвінавачанага ў контррэвалюцыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці і расстралянага пад Віцебскам. Дакладнае месца, дзе гэта адбылося, дагэтуль не вядомае. На гэтым журналісты дзяржаўнага выдання акцэнтаваць увагу не сталі.

Маўляў, ажно тры  “информационных канала, имеющие явную экстремистскую направленность” на працягу лістапада былі прызнаны “экстрэмісцкімі”.  Але чамусьці гэтыя інтэрнэт-рэсурсы засталіся не названымі. Што нават насцярожвае: ведамства, якое мусіць сачыць за выкананнем заканадаўства, хавае ад грамадзянаў інфармацыю, своечасовае веданне якой можа застрахаваць ад адміністрацыйнага пакарання.

Дзяржаўная прапаганда імкнецца пераканаць беларусаў у тым, што яны жывуць  заможна і шчасліва. Вось і "Аршанская газета" размясціла фотарэпартаж з аграгарадка Заполле, імкнучыся паказаць "росквіт" мясцовага жыцця. Атрымалася з дакладнасцю наадварот.

Ен стаў адным з прэтэндэнтаў на гэтую прэмію ў намінацыі “Праваабаронца года-2025”. Інтрыга, каму гэтая прэмія ўсё ж такі дастанецца, будзе раскрыта 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.

На ялінцы вышынёй 34 м замацаваны светладыёдныя "стужкі" ў гаме сучаснага дзяржаўнага сцяга. Час ад часу праглядаюцца і каляровыя плямы ў стылі "арнаменту". Гэтая ялінка стаіць на пошчы Перамогі і ўжо некалькі гадоў з'яўляецца " галоўнай ёлкай" абласнога цэнтру.  Пакуль яе ўключалі ў тэставым рэжыме, афіцыйнае  "запаленне" адбудзецца 15 снежня. 

У Аршанскім раёне рэалізуецца праект «Память в шагах», які вельмі нагадвае вядомыя яшчэ з савецкіх часоў “паходы па месцах баявой славы”. Таму распавядаць пра арыгінальнасць падыходу не выпадае: школьнікаў водзяць і возяць па вызначаных маршрутах, дзе яны ўскладаюць кветкі да помнікаў.

Жанчыну асудзіў Віцебскі абласны суд. Звесткі пра яе з'явіліся ў пераліку асобаў, "датычных да эсктрэмісцкай дзейнасці" 21 лістапада. Праўда, на сайце МУС пазначана, што Таццяна - жыхарка Мінску.

61-гадовая Наталля Гірс – прыватная прадпрымальніца, заснавальніца вядомай майстэрні фларыстыкі "Флорай", неаднаразовая пераможца прафесійных конкурсаў і гераіня некалькіх артыкулаў у дзяржаўнай прэсе. 28 лістапада яе імя з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС.

Гэта 36-гадовы Дзмітрый Касенка, асуджаны Віцебскім абласным сдом па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ ( Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ва ўзброеным канфлікце, вайнных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка іншых асобаў да такога ўдзелу).