Віцебскія праваабаронцы перасталі атрымліваць лісты ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязьня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаваньне ў Горацкую калёнію, мяркуе праваабаронца Леанід Сьвецік.

Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 3 красавіка заклікаў вернікаў у сувязі з пандэміяй каронавірусу ўстрымацца ад наведваньня касьцёлаў і ўдзельнічаць у сьвяточных набажэнствах з дапамогай анлайн-трансляцый, паведамляе catholic.by.

Праваабаронца зь Віцебску Павал Левінаў патрабаваў ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бясьпекі ў месцах пазбаўленьня волі ў сувязі з распаўсюдам каронавірусу. Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС РБ паабяцаў прыняць да ведама прапановы праваабаронцы.

Ноччу 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным спэцыялізаваным цэнтры памёр 70-гадовы вайсковы пэнсіянэр Уладзімер Сідараў, у якога быў станоўчы тэст на COVID-19, піша Tut.by. На 2 красавіка ў Беларусі афіцыйна паведамлялася пра 4 сьмерці інфікаваных.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 31 сакавіка задаволіў скаргу прызыўніка Андрэя Крычаўцова, якому гарадзкая прызыўная камісія адмяніла адтэрміноўку ад службы ў войску. Пра гэта паведаміў сябра простага таварыства «Грамадзкі камітэт упаўнаважаных па правах чалавека «Правы для ўсіх» Павал Левінаў, які ўдзельнічаў у працэсе ў якасьці прадстаўніка грамадзкасьці.

Ад 31 сакавіка на ўсёй тэрыторыі Грузіі ўвялі строгі карантын. Спыненая праца мэтро і грамадзкага транспарту, абмежаванае перамяшчэньне грамадзян на вуліцах. Ад 21.00 да 6.00 раніцы дзейнічае камэнданцкі час. Ахоўнікам у турмах падчас карантыну не дазваляецца выходзіць за вароты вязьніц. Пра тое, як краіна змагаецца з каранавірусам, расказвае наш карэспандэнт, які знаходзіцца зараз у Грузіі.

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 30 сакавіка адбыўся працэс па справе, распачатай з ініцыятывы лекара, які праводзіў прыём у віцебскім тубэркулёзным дыспансэры, паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Памёр актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктара Дашкевіча. Пра гэта паведамілі сваякі актора. Мужчына цягам шасьці дзён знаходзіўся ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх – у яго выявілі COVID-19, піша Радыё Свабода.

Віцебскі гарвыканкам 27 сакавіка зацьвердзіў план дадатковых мерапрыемстваў па прафіляктыцы і зьніжэньні распаўсюджваньня каранавірусу і іншых рэсьпіраторных інфэкцый, паведаміла Радыё Свабода. Сярод захадаў - абмежаваньне паездак у камандзіроўкі, скасаваньне заняткаў у ВНУ, забарона на масавыя мерапрыемствы ды іншае. Але карантын - не абвешчаны.

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязьню харчова-рэчавай пасылкі. Сьвецік лічыць, што сьледчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.