У звароце ў МУС Павал Левінаў прапаноўваў у тым ліку прыпыніць на пэрыяд пандэміі COVID-19 перамяшчэньне зьняволеных з аднаго месца несвабоды ў іншыя, спыніць выкананьне адміністрацыйных арыштаў, узьняць пытаньне аб вызваленьні асобаў, якія не нясуць грамадзкай небясьпекі, а таксама непаўналетніх і асобаў, старэйшых за 60 гадоў (усяго 9 пунктаў).
«У мэтах падтрыманьня стабільнай эпідэміялягічнай абстаноўкі ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы і лячэбна-працоўных прафілякторыях Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Дэпартамэнтам праводзяцца адпаведныя прафіляктычныя мерапрыемствы», – адказаў першы намесьнік начальніка ДВП МУС РБ Іван Мысльіцкі.
«Прапановы, выкладзеныя ў вашым звароце, прынятыя да ведама», – запэўнівае службовая асоба Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Як паведаміў нядаўна афіцыйны сайт МУС РБ, кароткачасовыя і працяглыя спатканьні ў калёніях і ЛПП Беларусі часова прыпыненыя. На тэрыторыі папраўчых установаў забаронены ўваход наведнікаў і супрацоўнікаў з падвышанай тэмпэратурай цела. Але пасылкі і бандэролі прымаюць ва ўстаноўленым парадку. Часова, ад 12 сакавіка, дазволеная (1 раз на месяц) дадатковая перадача часнаку, яблык, цыбулі, лімонаў і г.д.
Зьміцер Міраш