Судовы канвеер у Оршы
Паводле звестак аршанскага інфармацыйнага партала, 16 снежня ў горадзе судзілі людзей розных узростаў, у тым ліку і вельмі маладых, якім на выгляд няма 18 гадоў. Працэсы ішлі з раніцы да, як мінімум, 15 гадзін дня. Прычым яны адбываліся не ў будынку суда.
Па два ліхтара на вёску. Віцебскі аблвыканкам змяніў сацыяльныя стандарты ў бок "эканоміі"
Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны новы пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці. Змяненне нормы аб асвятленні ў населеных пунктах можа прывесці да тыповага патэнцыйнага парушэння правоў грамадзян, стварае праблемы для выканання стандартаў правоў чалавека, лічыць юрыст.
Колькі дзіцячых пляцовак можна абсталяваць за грошы, выдаткаваныя на Плошчу герба і сцяга ў Віцебску
У аграгарадку Задуброўе Віцебскага раёна па ініцыятыве мясцовых жыхароў створана дзіцячая пляцоўка. Прасцей сказаць, мясцовыя жыхары звярнуліся са сваёй просьбай да уладаў, якія да гэтага падобнай праблемы не бачылі. Чаму кіраўнікі раённага ўзроўню самі не вырашаюць такія пытанні? Між тым, толькі грошай, выдаткаваных на Плошчу герба і сцяга ў абласным цэнтры хапіла б на дзіцячыя плацоўкі ў аграгарадках двух раёнаў вобласці.
У рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» збіраюцца навучаць журналістыцы школьнікаў. З якой мэтай? Разважае юрыст
Аддзел адукацыі Глыбоцкага раёна і рэдакцыя газеты «Веснік Глыбоччыны» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Юрыст бачыць у гэтым памкненне маніпуляваць свядомасцю моладзі, уцягваючы яе ў прапагандысцкія праекты, і ўсталяванне ідэалагічнага кантролю над удзельнікамі і спажыўцамі распрацаванай імі інфармацыі.
Віцябляне не задаволены працай паліклінік
На рызыкоўны крок пайшла віцебская гарадская газета «Віцьбічы», надрукаваўшы востры матэрыял пра недахопы ў працы паліклінік. Праўда, ён выйшаў у форме інтэрв'ю, дзе ад аўтараў няма нічога. У тэксце толькі цытаты з выказванняў чатырох мясцовых жыхароў. І ўсе яны – крытычныя.
Узровень «даверу да ўладаў» - яма на дарозе і прачыстка каналізацыі
14 снежня старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію. Да яго паступіла 26 званкоў. Тэлефанавалі жыхары абласнога цэнтра, Оршы, Паставаў, Докшыцаў, Глыбокага. Традыцыйна пераважалі пытанні ЖКГ, якія гадамі не атрымліваецца вырашыць з дапамогай спецыялізаванай службы 115.бел. У абласной газеце вырашылі інтэрпрэтаваць гэтую сітуацыю на карысць абласных уладаў.
У Віцебску гарэў гандлёвы цэнтр «Беларусь». Следчыя распачалі крымінальную справу
Звесткі пра пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" з'явіліся 13 снежня пасля 14-ці гадзін. На месца здарэння выехалі выратавальнікі і медыкі, і толькі праз некалькі гадзін туды пад'ехалі кіраўнікі горада і вобласці. Пажар удалося патушыць толькі пасля 20-й вечара. Знутры гандлёвы цэнтр месцамі выгарэў практычна цалкам. У медычных установах горада апынуліся 16 чалавек, з іх двое – у цяжкім стане.
У віцебскім Медыяцэнтры зноў гаварылі пра «ідэалагічную вайну»
Там прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Нічога асабліва новага на мерапрыемстве не прагучала, ідэалагічную працу будуць весці ранейшымі спосабамі, хіба што з большымі фінансавымі ўліваннямі. У прыватнасці, на рэгіянальным тэлебачанні прапанавана стварыць новыя праекты і больш актыўна займацца прасоўваннем кантэнту дзяржСМІ ў сацыяльных сетках.
Палачане скардзяцца на антысанітарны стан падвалаў. Пакуль рэакцыі няма
Падвал запоўнены каналізацыйнымі сцёкамі. Жыхары дома №23 па вуліцы Гогаля ў Полацку звярталіся і да камунальнікаў, і да гарадскога кіраўніцтва, і пісалі пра сваю бяду ў сацыяльных сетках. Паводле іх словаў, сіуацыя не вырашаецца ўжо два гады.
Жыхарка Віцебска правяла эксперымент: больш за месяц сачыла, ці прыбяруць смецце ў яе двары. Хочаце даведацца пра вынік?
Усё пачалося з бытавой сітуацыі: нехта выкінуў пакеты з недаедкамі проста ў двор дома №8 па вуліцы Чкалава. «Нехта «добры» паклапаціўся пра абед для птушак», - адкаментавала здарэнне мясцовая жыхарка. І зняла яго на відэа: ёй стала цікава, як доўга ў двары дома праіснуе гэтая «птушыная сталоўка».