Чацвер, 15 Май 2025

Жыхароў Віцебшчыны “набліжаюць” да Расіі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзяржаўныя СМІ  актыўна прапагандуюць імпрэзы, на якія запрашаюць беларусаў, распавядаюць пра мажлівасці адпачынку ў Крыме і ўвогуле ўсяляк падкрэсліваюць, што паездка ў суседнюю краіну - гэта амаль што “як да сябе дадому”. Такім чынам праводзіцца ідэалагічны пасыл пра “еднасць нашых народаў”.

Газета “Браслав online” запрашае чытачоў у Маскву на фестываль “Московская весна Победы”. У запрашальным артыкуле гаворыцца, што гэта  “позволит узнать культуру и историю России чуть лучше, познакомиться с исторической стороной страны благодаря обширному количеству мероприятий и специальных программ, а также окунуться в весеннюю атмосферу столицы и прочувствовать ее дух”. Звяртае на сябе ўвагу слова “сталіца” - менавіта ў гэтай якасці Маскву прадстаўляюць браслаўчанам.

С 12 по 18 мая 2025 года в Крыму для представителей государственных органов и туристического бизнеса Витебской области будет организован и проведён ознакомительный тур. Его цель – показать объекты туриндустрии и достопримечательности, расположенные в Крыму, чтобы усилить туристические потоки из Беларуси, в том числе и из Витебщины, - паведамляе газета “Веснік Глыбоччыны”. Паводле выдання, удзельнікі паездкі больш падрабязна распавядуць пра свае уражанні на старонках “раёнкі”.

Газета “Полацкі веснік” распавядае пра мерапрыемства, якое праводзіцца ў рэгіёне і мае назву “Одна семья”. “БелоРусские во дворе” - так называецца праграма, анансаваная на 15 траўня ў Полацку “ в рамках укрепления дружбы между Россией и Беларусью”.

Валянціна Пярова