У бацькі актывіста-палітэмігранта Дзмітрыя Карняенкі зноў узялі біялагічны матэрыял
Пра гэта Дзмітрый напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Не паспеў бацька выйсці з бальніцы пасля прадінсультнага рэцыдыву, як адразу з’явіліся наведвальнікі. Зноў па сліну, як і год таму”. Як і ў мінулым годзе, сталага чалавека распытвалі, дзе знаходзіцца ягоны сын - вымушаны палітэмігрант.
Мерапрыемства, прыдуманае дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, абвясцілі “стратэгічным” для Дубровенскага раёна
Гаворка пра іпрэзу "Талака Фэст", якую прыдумаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ен ужо два гады прыводзіцца на ягонай малой радзіме – у аграгарадку Сваташыцы. Аграгарадок мае ўсе прыкметы сучаснага заняпаду сельскіх населеных пунктаў: закрытая школа, дэмаграфічны спад ( усяго каля 200 жыхароў) і поўная адсутнасць перспектыў. Але вяскоўцаў старанна пераконваюць у тым, што жыццё тут квітнее. У тым ліку наданнем новага статусу – “Фестывальная вёска”.