У ходзе наведвання ПК №1 члены камісіі азнаёміліся з умовамі пражывання асуджаных. Наведалі размешчаныя на тэрыторыі калоніі аб'екты: медсанчастка, магазін, праваслаўны храм, бібліятэку, стадыён. Правяраючыя адзначылі, што ў калоніі зроблены рамонт лазні і памяшкання філіяла ўстановы адукацыі "Полацкі аграрна-тэхнічны каледж". Адміністрацыя калоніі паведаміла назіральнікам, што ў гэтым філіяле асуджаныя могуць атрымаць працоўныя спецыяльнасці. Яны пабачылі, як праводзіцца працяглы рамонт сталовай. Для зносін са сваякамі, па ініцыятыве адміністрацыі калоніі, быў абсталяваны пакой для відэазванкоў.
Аднак сябры камісіі не пажадалі сустракацца зняволенымі ў тым ліку і з «палітычнымі», але зрабілі спрэчную выснову аб тым, умовы ўтрымання, арганізацыі працы і адпачынку ва ўстанове цалкам здавальняючыя.
Грамадскія кантралёры таксама не выявілі парушэнняў з боку кіраўніцтва папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 11, а ўмовы існавання кантынгенту палічылі цалкам прымальнымі.
Ларыса Удотава