Уладзімір Мартаў – віцебскі лекар-рэаніматолаг, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за «ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» за інтэрв'ю замежнаму СМІ, абвешчанаму ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Працуючы ў 2020г. загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, ён распавядаў недзяржаўным СМІ пра пра тое, што статыстыку смяротнасці ад каранавіруса прыхоўваюць, што ёсць праблемы арганізацыі мэдыцынскай дапамогі хворым на каранавірус -- у прыватнасці, перабоі з пастаўкамі кіслароду ў рэанімацыю бальніцы. У красавіку 2021г. з ім не працягнулі працоўны кантракт. У лютым 2022 года Мартава арыштоўвалі на 7 дзён паводле арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Яго затрымалі на лецішчы пад Лепелем. Паводле жонкі лекара, ён быў асуджаны за бел-чырвона-белы сцяжок на аватарцы ў сацыяльнай сетцы . Пасля вызваленьня Уладзімір Мартаў пакінуў краіну.
Міхаіл Жамчужны – навуковец з Віцебска, экс-палітвязень. Пасля вызвалення ў Горацкай калоніі ў лютым 2021 г. ён працягваў займаць актыўную грамадскую пазіцыю. Сёлета 23 студзеня да яго прыходзілі з ператрусам, пасля чаго мужчына быў затрыманы. Паводле аповедаў Жамчужнага, на допытах следчы выбіў яму бутэлькай з вадой зубы. Міхаіл выйшаў з ізалятара 29 студзеня 2024 г. і, не заходзячы ў сваю кватэру, адключыў сім-карты і жыў у сяброў. Ён штодзень мяняў месца знаходжання і такім чынам хаваўся ад пераследу да 10 лютага, а потым пакінуў краіну. Яго вінавацяць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, у прыватнасці, за інтэрв'ю тэлеканалу, прызнанаму ў Белрусі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Рэдактара газеты «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава абвясцілі ў вышук, бо ен з'яўляецца фігурантам двух крымінальных справаў: за абразу Лукашэнкі і «за экстрэмізм» - так без падрабязнасцяў патлумачылі ягоным віцебскім сваякам. У траўні яго будуць судзіць яшчэ і па двух адміністрацыйных справах - за спасылкі на тэксты выдання «Витебский курьер news» у сацыяльных сетках. Кантэнт інтэрнэт- рэсурса Міністэрства інфармацыі лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Кацярына Лупач – жыхарка Глыбокага, дачка вядомага незалежнага журналіста Змітра Лупача. Сёлета ў красавіку стала вядома, што і самога журналіста, і ягоных дзяцей без рашэння суда міліцыя публічна абвясціла «злачынцамі». На адмысловым стэндзе каля мясцовага РАУС размясцілі іх фотаздымкі і напісалі, за што кожны трапіў у вышук. Пра Кацярыну Лупач напісана, што яна хаваецца ад следства па справе, адкрытай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Святлана, старэйшая дачка Змітра Лупача, ужо асуджаная па гэтым самым артыкуле і адбывае пакаранне ў гомельскай ПК № 4.
Павел Птах