На сайце catholicnews.by гаворыцца, што абодва ксяндзы ўжо адбываюць арышты.
Затрыманне ксяндзоў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха адбылося 8 траўня ў Шуміліне сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў у шумілінскім санктуарыі Маці Божай Фацімскай. «Манахіні разам з а. Анджэем Юхневічам ОМІ разважалі над тым, як плённа жыць Божым словам у штодзённым жыцці і як па прыкладзе Найсвяцейшай Марыі дазволіць Божаму слову, каб яно нас фармавала», --паведамляў пра гэтую імпрэзу catholicnews.by.
Ксёндз Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынём каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.
Пасля затрымання святароў паведамлялася і пра тое, што ў той самы дзень была затрымана яшчэ й верніца – прыхаджанка каталіцкага храма. Пра лёс гэтай жанчыны пакуль нічога не вядома.
Ігар Палякоў