“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18
28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў пра тое, што навучальная установа аказалася не зусім гатова да навучальнага года: у двух кабінетах, размешчаных на 3 паверсе будынка, са столі абвалілася штукатурка.
Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым уласна быў "здзек"?
Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ўсім горадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня незалежнасці. Нецвярозы мужчына схапіўся за тканіну, і, пацягнуўшы яе, зламаў дрэўка сцяга, прымацаванага каля адной з гарадскіх крам. Відавочна не чакаўшы такога эфекту, віцяблянін разгубіўся, паспрабаваў прыладкаваць зламаны сцяг на месца, а калі гэта не атрымалася, перадаў яго супрацоўніку крамы...
Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны
Гэта меркаванне праваабаронцаў "Вясны". Але падрабязнасці, якія менавіта пераводы сталі падставай для абвінавачання, не вядомыя. 4 верасня 2026 года Міхаіла Філіпенку ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.