Змяшчэнне ў ПКТ — самая суровая мера спагнання ў калоніі. Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ, маюць права траціць у месяц толькі 32 рублі, атрымліваць 1 бандэроль на паўгода і выходзіць на прагулку на 30 хвілін.
Маскім быў затрыманы 9 верасня 2020 года і улады прад’явілі яму абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: арт. 361(Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 357 (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Па рашэнню суддзі Сяргея Епіхава, Знак быў пазбаўлены волі тэрмінам на 10 гадоў і ён адбывае пакаранне у ПК №3 Віцьба.
Адрас для лістоў да палітвязня: Максім Аляксандравіч Знак, ПК № 3, г.п. Віцьба, 211322, Віцебскі раён, Віцебская вобласць.
Іван Чайка