16 студзеня 2022 года ў Віцебску рамках крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). На час правядзення следчых дзеянняў Паленок узяты пад варту як мінімум на 2 месяцы і змешчаны ў Віцебскі следчы ізалятар №2. 

Апублікавана ў Палітвязьні

26 студзеня супрацоўнікі МУС правялі ператрус і затрымалі 62-гадовага віцебскага актывіста Міколу Качурца. Пра гэта паведаміла жонка Мікола. Папярэдне, мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску. У выніку ператрусу канфіскавалі ноўтбук. Ранкам 27 студзеня стала вядома, што Качурэц змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на 72 гадзіны.

Апублікавана ў Затрыманьні

26 студзеня 2022 года адбылося першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму. Склад абласная камісія па персаналіях мала чым адрозніваецца ад складу, які арганізоўваў і праводзіў жахлівую па палітычных наступствах для грамадства і дзяржавы выбарную кампанію 2020 года. Вынікі волевыяўлення грамадзян у гэтай кампаніі, на думку многіх экспертаў і палітолагаў, былі сфальсіфікаваны.

Апублікавана ў Выбары

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Адразу — у жодзінскай турме, а цяпер — у следчым ізалятары №2 у Віцебску. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Адразу пасля абвяшчэння даты правядзення «рэферэндуму» ў сацыяльных сетках пачалася дыскусія аб эфектыўнасці кампаніі «Забяры свой голас». Аўтары прапанавалі стратэгію своеасаблівага «байкоту» замест стратэгіі штабу Ціханоўскай ператварыць рэферэндум у «вотум недаверу» рэжыму.

Апублікавана ў Выбары

Раніцай 22 студзеня ў маскоўскім метро затрымалі Дзяніса Зорына – грамадзяніна Расеі, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Пры затрыманні яму паведамілі, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку па запыце з Беларусі – нібыта за абразу прадстаўнікоў улады. У выпадку экстрадыцыі, беларускі суд мог асудзіць Зорына да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

21 студзеня 2022 году Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў чарговы раз адмовіў Евангельскай царкве Новалукомля ў рэгістрацыі атрыманай гуманітарнай дапамогі на суму 25625 шведскіх крон (2800 долараў) ад дабрачыннай арганізацыі «Ос-Хельпен» (Швецыя) і запатрабаваў вярнуць увесь тавар назад адпраўніку за кошт членаў царкоўнай арганізацыі.

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

Да пачатку 2022 году на рынку працы Віцебскай вобласці выявіліся негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з дэфіцытам працаўнікоў і спецыялістаў ва ўсіх асноўных галінах эканомікі. Гэта звязана з праблемамі ў беларускай эканоміцы, уведзенымі санкцыямі і палітычным крызісам, які працягваецца пасля выбараў 2020 году.

Апублікавана ў Правы працоўных

У сувязі з абвяшчэннем даты правядзення рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выказалі прыхільнасць пазіцыі беларускіх праваабарончых арганізацыяў з нагоды канстытуцыйнай рэформы і заявілі аб немагчымасці поўнамаштабнага назірання за абвешчаным рэферэндумам. Прыводзім заяву цалкам.  

Апублікавана ў Праваабаронцы

За першыя тры тыдні 2022 году рашэннямі судоў Віцебску і Віцебскай вобласці былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 7 інфармацыйных рэсурсаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэнняў можа нанесці значную шкоду дзяржаве або зрабіць немагчымым самое іх выкананне. 

Апублікавана ў Суд