Роскід меркаванняў у сацыяльных сетках наконт прапановы не аддаваць свой голас аказаўся дастаткова вялікім. Аднак прыхільнікаў прапановы аказалася значна менш, чым супернікаў. Але самая ідэя шмат каму падалася цікавай. У цэлым пераважная большасць сышлася ў меркаванні, што прапанова «Забраць свой голас» падчас галасавання на рэферэндуме мае права прысутнічаць у публічнай прасторы.
Калі коратка, сутнасць кампаніі «Забяры свой голас» складаецца з наступнага. Яна выкладзена аўтарамі ў выглядзе паслядоўных дзеянняў грамадзян на ўчастках для галасавання.
Сутнасць кампаніі «Забяры свой голас»
Алгарытм рэалізацыі гэтай акцыі такі:
- Грамадзянін прыходзіць на ўчастак для галасавання.
- Атрымлівае бюлетэнь, падпісаны двума сябрамі камісіі (патрабаванне Выбарчага кодэксу РБ).
- Заходзіць у кабінку для тайнага галасавання.
- Робіць падмену бюлетэня на чысты ліст паперы, прынесены з сабой.
- Перакладае чысты ліст некалькі разоў.
- Выходзіць, з кабіны і кідае «ляльку» ў скрыню для бюлетэняў.
- Захоўвае бюлетэнь як сведчанне таго, што ён не аддаў свой «сапраўдны голас» за «фальшывую Канстытуцыю».
- Паведамляе на платформу «Голас» дадзеныя выбарчага ўчастку, на якім быў канфіскаваны бюлетэнь для галасавання.
- Адбываецца альтэрнатыўны падлік галасоў па кожным участку і па краіне ў цэлым, вынесеных з выбарчых участкаў.
- У выніку грамадзянскай супольнасці стане вядомы ўзровень фальсіфікацыі вынікаў галасавання, якое можна даказаць.
Былы палітвязень праваабаронца Міхаіл Жамчужны лічыць кампанію байкоту «Забяры свой голас» слабой альтэрнатывай у параўнанні з прапанаванай Стратэгіяй беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
«Лічу, што трэба падтрымаць стратэгію галасавання на рэферэндуме, агучаную Святланай Ціханоўскай. На мой погляд, гэта зразумелая і эфектыўная стратэгія для большасці грамадзян нашай краіны. Усе астатнія прапановы, накіраваныя ўразрэз прапановы Ціханаўскай і яе штабу, павінны быць праігнараваныя грамадствам. Рэферэндум у любым выпадку адбудзецца па сцэнары ўладаў. Але ў каманды Ціханаўскай выдатны план супрацьдзеянняў, і я яго цалкам падтрымліваю», – падзяліўся сваёй пазіцыяй Жамчужны.
Іван Чайка