Пракурор запатрабаваў 11 гадоў калоніі для навапалачаніна, якога вінавацяць у тэрарызме
18 студзеня ў судзе Полацкага раёну адбылося чарговае паседжанне ў межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненні 38-гадовага рамесніка Руслана Слуцкага. Мужчыну абвінавачваюць у акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК) і ў замаху на прывядзенне ў непрыгоднасць чыгуначных пуцей (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК). Падчас судовых спрэчак пракурорка Таццяна Шабека запрасіла для мужчыны 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У дні абмеркаванняў зменаў у Канстытуцыі ўлады закрылі дзве найстарэйшыя грамадскія арганізацыі
18 студзеня 2022 году суддзя Віцебскага абласнога суду Вікторыя Лешчанка прыняла рашэнне ліквідаваць два грамадскія аб'яднанні – «Віцебскі жаночы клуб» і «Віцебскае абласное таварыства хворых на гемафілію». Ініцыятарам ліквідацыі грамадскіх арганізацый стала галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. Толькі ў студзені 2022 году ўлады ліквідавалі пяць грамадскіх абʼяднанняў.
Прадпрымальніка Уладзіміра Мунякіна асудзілі на 6 гадоў калоніі
17 студзеня суд Віцебскага раёну прызнаў прадпрымальніка Уладзіміра Мунякіна вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 КК.) і асудзіў на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 150 базавых велічынь. Паводле прысуду, Мунякін махлярскім чынам прысабечыў маёмасць 124-х пацярпелых на агульную суму каля 146 тысяч рублёў.