У Міжнародны дзень памяці і ўшанаваньня ахвяраў тэрарызму (21 жніўня) і напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (23 жніўня) грамадзкія актывісты і жыхары Віцебску аддалі даніну памяці рэпрэсаваным за часамі сталінізму беларусам, забітым ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам.

Праваабаронца Павал Левінаў прасіў судзьдзяў спагнаць з разьлікова-касавага цэнтру, які налічвае аплату за жыльлёва-камунальныя паслугі, грашовую кампэнсацыю за памылку, якую ён нібыта знайшоў у сваёй жыроўцы. Аднак ані Першамайскі раённы суд, ані Віцебскі абласны ня сталі разьбірацца ў дэталях пазову і адмовілі ў яго задавальненьні на падставе фармальнай прычыны.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Наймальнік заплаціў штраф, работнік атрымаў кампэнсацыю ў памеры трохмесячнага заробку. Такі вынік адмовы ў датэрміновым скасаваньні кантракту зваршчыку з Наваполацку. Іван Чыховіч прапрацаваў на будаўніцтве Астравецкай АЭС менш за год. Больш як паўгода яму не выдавалі спэцвопратку і сродкі індывідуальнай абароны.

Апублікавана ў Правы працоўных

Віцебскія раённыя камісіі апублікавалі на сайце гарвыканкаму дакумэнт пад назвай “Альгарытм дзеяньняў грамадзян пры звароце ў камісію па спрыяньні занятасьці насельніцтва для выключэньня са сьпісу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, што аплачваюць паслугі па тарыфах, якія забясьпечваюць поўнае пакрыцьцё выдаткаў”.

Апублікавана ў Правы працоўных