У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом мэра Слуцка. Кіруе ініцыятыўнай групай у Слуцку блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Юры Мяцельскі, у будні дзень за паўгадзіны часу на пікет сабрался каля 60 чалавек. Сярод іх – сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, выбаршчыкі, журналісты. Людзі збіраюцца насупраць новага дома мэра.

slucak_vybary_2020.jpg
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юры Мяцельскі

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юры Мяцельскі

У Слуцку забаронена збіраць подпісы толькі на цэнтральнай плошчы горада і на прыпынках грамадскага транспарту.

Як прайшоў збор подпісаў на "Камароўцы" ў Мінску 24 траўня:

Фотарэпартаж. Як у Мінску збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

У Беларусі 21 траўня распачаўся важны этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп, якія змогуць займацца зборам подпісаў. Каб вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты сябры ініцыятыўных груп павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Калі ініцыятыўныя групы выбіраюць збор подпісаў шляхам пікетавання, то яны павінны праводзіцца ў незабароненых мясцовымі райвыканкамі месцах. Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Фотафакт. У Слуцку збіраюць подпісы за Ціханоўскую каля новага дома мэра Фота