У першыя выходныя пасля пачатку збора подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Гародні праявілі сваю актыўнасць два прэтэндэнты на гэты пост. У суботу, 23 траўня, незалежныя назіральнікі зафіксавалі першы ў Гародні пікет па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты. У горад над Нёманам са сталіцы прыехаў са сваёй камандай Сяргей Чэрачэнь, старшыня партыі БСДГ.

Пікет па зборы подпісаў за Сяргея Чэрачэня
Пікет па зборы подпісаў за Сяргея Чэрачэня

На цэнтральнай пешаходнай вуліцы Гародні ў досыць сонечны дзень было няшмат людзей. Некаторыя падыходзілі і падпісваліся за прэтэндэнта. Прысутнічалі журналісты з розных медый, якія задавалі Сяргею Чэрачэню шматлікія пытанні.

Пікет па зборы подпісаў за Сяргея Чэрачэня
Пікет па зборы подпісаў за Сяргея Чэрачэня
Сяргея Чэрачэнь у Гародні
Сяргея Чэрачэнь у Гародні

Таксама ў той дзень адбылася сустрэча прэтэндэнта ў кандыдаты Валерыя Цапкалы з яго камандай, з ініцыятыўнай групай. Па словах назіральніка Рамана Юргеля, які прысутнічаў на мерапрыемстве, сустрэча прайшла ў рамках выканання выбарчага заканадаўства.

Сустрэча ініцыяыўнай групы Валерыя Цапкалы
Сустрэча ініцыяыўнай групы Валерыя Цапкалы

Перад тымі, хто прыйшоў, выступіў Валерый Цапкала выступіў і кіраўнікі штабу ў рэгіёне. Усім былі выдадзеныя пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы і праведзены трэнінг па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Адбылося знаёмства з месцам размяшчэння штаба прэтэндэнта ў Гародні. 

Сустрэча ініцыяыўнай групы Валерыя Цапкалы
Сустрэча ініцыяыўнай групы Валерыя Цапкалы

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Гародня: Першая актыўнасць вылучэнцаў у кандыдаты Чэрачэня і Цапкалы Фота