Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org На палітыка Мікалая Статкевіча складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю, да якой прыраўнялі ўскладанне кветак 8 траўня да помніка савецкім салдатам на Вайсковых могілках. Пра гэта Статкевіч заявіў 24 траўня на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку.

Словы Статкевіча цытуе БелаПАН:

 “8 траўня я ўзяў кветкі і прыйшоў сваімі сябрамі на Вайсковыя могілкі. Я паклаў гэтыя кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Мінска. Я здзяйсняю гэта злачынства кожны год, атрымліваецца, з 1992 года. 8 траўня, калі яшчэ няма ляскату тэхнікі гэтых парадаў, мы па нашым старажытным славянскім, беларускім, хрысціянскім звычаі прыходзім да магіл, каб схіліць галаву ў памяць пра тых, хто выратаваў нас… І вось сёлета мяне робяць за гэта злачынцам".

Калі адбудзецца суд над палітыкам - пакуль невядома.

Крыніца: На Мікалая Статкевіча склалі пратакол за ўскладанне кветак