Адесь Дзергачоў Ці прызнае Канстытуцыйны суд права асуджаных да смяротнага пакарання на абарону права на жыццё праз міжнародныя арганізацыі?

Дар'я Чульцова. Фота: mspring.online. Як паведамляе БАЖ, магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову збіраюцца прыцягнуць да адказнасці паводле ч. 2 арт.22.9 КаАП — нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Наталля Мацкевіч. Фота humanrightshouse.org 6 і 7 сакавіка 2020 года Маскве прайшоў семінар "Механізмы ААН па правах чалавека: ад тэорыі да практыкі эфектыўнай абароны індывідуальных правоў", які праводзіў Інстытут права і публічнай палітыкі. Яго ўдзельнікамі сталі адвакаты і супрацоўнікі няўрадавых арганізацый з розных рэгіёнаў Расіі; для ўдзелу трэба было прайсці конкурсны адбор. У якасці экспертаў семінара былі запрошаны прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандр Вашкевіч і беларуская адвакатка Наталля Мацкевіч.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" крытыкуе наяўнасць у заканадаўстве і прымяненне на практыцы да асуджаных артыкула 411 Крымінальнага кодэкса. Артыкул 411 - "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі" - унікальны інструмент у руках МУС, пры дапамозе якога можна запалохваць турэмнае насельніцтва, падаўжаць практычна бясконца знаходжанне зняволенага за кратамі.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу. Сярод патрабаванняў – прыпыніць выкананне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленне непаўналетніх і пажылых зняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бяспецы. У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сістэма выканання пакаранняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каранавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца зараз у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і ня маюць магчымасці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Мая Наумава. Фота: ПЦ "Вясна". Мінская актывістка Мая Навумава 21 сакавіка звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй, паведамляе "Гомельская Вясна".

Людміла Кучура. Фота: ПЦ "Вясна" 19 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу Людмілы Кучуры на неправамерныя дзеянні Следчага камітэта, які без належнай увагі перанакіраваў заяву аб здзяйсненні ў дачыненні да асуджанага Пятра Кучуры злачынства ў Дэпартамент выканання пакаранняў.

Суд адмовіў у накіраванні ў Лячэбна-працоўны прафілакторый 24-гадовага жыхара Мінска Ігара Кісялёва. Нягледзячы на падробленыя дакументы і захворванні сэрца (пра што заяўляў хлопец), суд у сваім рашэнні ўсё ж прыняў да ўвагі іншыя довады. 17 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаўся судовы працэс над Ігарам Кісялёвым, дзе ставілася пытанне аб накіраванні Ігара Кісялёва ў ЛПП. Суддзя — Мікалай Багамякаў, а заяўнікам выступіў маёр міліцыі Фрунзенскага РАУС г. Мінска Віталь Кузякін.

Аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку зрабілі "ільготны" рэжым адбыцця "дамашняй хіміі". Пра гэта ён паведаміў сайту palitviazni.info. Ігар Комлік пад час суду па

Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова. Фота: mspring.online Фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі не з’явіліся на працэс, спаслаўшыся на рэкамендацыі пазбягаць масавага збору людзей.