Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску стаў бруднай плямай для Беларусі і пагрозай для здароўя мясцовых жыхароў. Пабудаваны па загаду Лукашэнкі з парушэннем беларускіх стандартаў і экалагічнай бяспекі, будаваўся кампаніяй без патрэбнага досведу такіх праектаў паблізу населенага пункта, выкідвае каля 40 шкодных рэчываў штодзень, — гэта толькі некаторыя факты пра новы завод, які ў лютым 2020-га пачаў сваю працу. Мясцовыя актывісты ўжо некалькі гадоў змагаюцца за спыненне ягонай працы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе дакументальны фільм "Светлагорская пляма" пра завод беленай цэлюлозы і людзей, якія змагаюцца з ім:

Крыніца: "Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны" Відэа