22.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ігар Карней у судзе. У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе блогера і журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.  Справу  разглядаў суддзя Сяргей Кацэр.

22.03.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.03.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, правы чалавека У Жэневе 21 сакавіка ў межах 55-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся сайд-івэнт, які быў прысвечаны пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Яго арганізавала пастаяннае прадстаўніцтва Літвы пры ААН і падтрымала пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы, а таксама іншыя дэмакратычныя краіны. У сайд-івэнце ўзялі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сіл і праваабарончых арганізацый, сярод якіх — праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

18.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Андрэй Толчын Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес прысуд палітзняволенаму журналісту-фрылансеру Андрэю Толчыну, абвінаваціўшы яго ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 арт. 361-4 КК) і “паклёпе ў  дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт.  367 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў.

21.03.2024 Тэгі: грамадства, падкаст Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы.

21.03.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, правы чалавека Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка 2024 года запытаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.

20.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуддзя Вераніка Абзалімава. Суд Партызанскага раёна Мінска 5 сакавіка вынес прысуд Алене Каспяровіч, абвінавачанай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады – выконваючага абавязкі начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Ж. (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

19.03.2024 Тэгі: ААН, палітвязні Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады. У чэрвені мінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пры гэтым замена пакарання, на не звязанае з пазбаўленнем волі, судом не разглядалася. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах, дзе палітвязень цяпер праходзіць лячэнне, якое яму не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе. Раней з лекарамі праводзілася кансультацыя з нагоды перасадкі касцявога мозгу, але гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення. У сувязі з гэтым юрысты "Вясны" звярнуліся да спецыяльных дакладчыц ААН па Беларусі і па пытанні аб праве на здароўе.