07.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сілавікі затрымалі дальнабойніка з Мінска, які напісаў «каля 1 200 каментароў»
Паводле інфармацыі "Медыязона", у сацсетках мужчына падпісаны як Дзмітрый Лешы.
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што працуе кіроўцам па Еўропе, з 2020 года быў падпісаны на шэраг «дэструктыўных» каналаў і пакінуў «каля 1 200 каментароў» з абразамі ў дачыненні да сілавікоў і Лукашэнкі.
Па якім артыкуле затрыманы мінчук і дзе зараз знаходзіцца, невядома.
У Заслаўі сілавікі затрымалі асістэнтку стаматолага
На «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі расказаць, што яна публікавала «абразы супрацоўнікаў міліцыі» і чыноўнікаў, рабіла рэпосты, а таксама пакідала негатыўныя каментары.
Таксама прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына распаўсюджвала фота з нацысцкай сімволікай.
ГУБАЗіК пахваліўся тым, што за перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу нібыта завялі крымінальную справу
У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу паовдле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем».
Як паведамляе "Наша Ніва", гаворка ідзе пра гродзенца Дзяніса Чашчэвіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць» — 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна.
Крыніца: Затрыманні за каментары і рэпосты: хроніка пераследу сёмага траўня