06.05.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou палітзняволены Эдуард Бабарыка атрымаў новага сімвалічнага "хроснага". Цяпер ім з’яўляецца Ангус Робертсан з Шведскага Парламента.

official_portrait_of_constitution_secret
Ангус Робертсан

Раней палітзняволены меў іншага сімвалічнага "хроснага" — Карла-Хайнц Брунэра.

Нагадаем, Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыка, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Эдуард быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

У сакавіку 2024 г. стала вядома, што Эдуарда трымаюць у ПКТ, каб пасля перавесці ў турэмныя ўмовы. Логіка адміністрацыі ў тым, каб хутка "прапусціць" статуснага палітвязня праз ШІЗА і ПКТ. І тым самым стварыць фармальную магчымасць для таго, каб перавесці яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія "хросныя" палітвязняў і чым яны займаюцца

"Вясна" тлумачыць у картках, хто такія сімвалічныя "хросныя" палітвязянў і чым яны займаюцца.

Крыніца: У палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі цяпер новы "хросны"