07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя 18 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Андрэю Томчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у адрас Лукашэнкі). Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ПУАТ — "хіміі".
Прысуд агучыла суддзя Наталля Козел. Мужчыну вызвалілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на Facebook допіс, якая нібыта зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі. Томчык прызнаў віну. Судовая экспертыза засведчыла, што публікацыя ўтрымлівала "лексемы, якія ўтрымлівалі мянушкавыя намінацыі" Лукашэнкі.
Да суда на маёмасць Томчыка быў накладзены арышт — у тым ліку, на тэлевізар, "разумныя" калонкі, пыласмок, пральную машыну і мульціварку. Суддзя пастанавіла зняць з яе арышт.
Крыніца: Інжынера з Гродна асудзілі да двух гадоў "хіміі" за "паклёп" на Лукашэнку