Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org 20 жніўня ў Беларусі адбываюцца новыя затрыманні. 

Ранкам стала вядома аб знікненні сябра стачкама "Беларуськалія" Дзмітрыя Кудзялевіча. Як паведамляе Telegram страйкама, мяркуецца, што Куддзялевіч быў затрыманы ў чацвер пасля 11 гадзін невядомымі асобамі, калі ехаў на сваім аўтамабілі. Ён паспеў патэлефанаваць калегам, і тыя чулі размову з людзьмі, якія не давалі яму праехаць наперад.

Таксама паведамлялася пра знікненне Максіма Філановіча, але пазней ён выйшаў на сувязь.

У "Вясну" паведамілі пра новае затрыманне Аляксея Скіпера, якога раней затрымлівалі на акцыі пратэсту і які нядаўна выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Мужчына звяртаўся ў "Вясну" для дакументацыі катаванняў. Сёння ён паехаў у медыцынскі цэнтр "Лодэ", вярнуўся адтуль дамоў, дзе і быў затрыманы. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Лагойску. Папярэдне яму ставяць у віну непадпарадкаванне міліцыі і крадзеж. Аляксей паспеў паведаміць, што ў ІЧУ яго збіваюць.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 жніўня