- Катэгорыя: Вясна
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org, які прыкладна з 11 жніўня 2020 г. перастаў адчыняцца для карыстальнікаў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заявіў, што Вялікабрытанія не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманых на пратэстных акцыях і збітых у аўтазаках і засценках ІЧУ людзей сталі масава выпускаць на волю. Праваабаронцы "Вясны" сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца за дапамогай, каб аднавіць свае правы.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 15 жніўня на станцыі метро «Пушкінская» развіталіся з загінулым дэманстрантам Аляксандрам Таркоўскім на акцыі пратэсту 10 жніўня. Беларусы прыйшлі таксама выказаць сваё меркаванне на сітуацыю, якая цяпер адбываецца ў Беларусі. У пасведчанні аб смерці 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага напісана, што асноўная прычына смерці — адкрытая рана грудной клеткі: мужчына загінуў ад масавай страты крыві. Гэтую рану ён атрымаў недалёка ад станцыі метро "Пушкінская", дзе 10 жніўня сабраліся пратэстоўцы, нязгодныя з вынікамі выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся з заявай у Генеральную пракуратуру, у якой патрабуюць неадкладнага ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў, якія злоўжывалі свамі паўнамоцтвамі пры разгоне мірных дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) запусцілі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 23-гадовага Юрыя Панамарова затрымалі ўвечары 12 жніўня па дарозе ў "Пясочніцу" на скрыжаванні вуліц Машэрава і Куйбышава Мінска. Ён распавёў "Вясне" пра жорсткасць свайго беспадстаўнага затрымання і тое, у якіх умовах яго двое сутак утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
18-гадовы Уладзімір Пагарцаў звярнуўся ў ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Ён паведаміў, што яго, па параўнанні з іншымі затрыманымі, не білі моцна – паколькі яго "абралі" для дачы інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу аб "каардынатарах дзеянняў пратэстоўцаў". Затрымалі Уладзіміра 10 жніўня каля 18 гадзін, калі ён, вяртаючыся дадому, выйшаў з тралейбуса каля станцыі метро Фрунзенская ў Мінску. Да яго падышлі два супрацоўнікі АМАП і захацелі праверыць яго асобу. Убачыўшы на руцэ хлопца белы бранзалет, амапаўцы сарвалі яго, запіхалі Уладзіміра ў звычайны бус, а пазней перасадзілі ў аўтазак. Пры затрыманні яго білі ў грудзі, а таксама "берцам прыляцела ў галаву".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома "Вясне", актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі ўжо 13 дзён трымае галадоўку, 10 з іх — сухую. Яго затрымалі і змясцілі адбываць арышт у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (1-ы завулак Акрэсціна) яшчэ да 9 жніўня. Вінярскі пачаў галадоўку ў знак пратэсту, паколькі адміністрацыя ЦІПа яго заявы і скаргі не прымала. У Сяргея Мацкойця (таксама актывіст "Еўрапейскай Беларусі", затрыманы 6 жніўня) зламаная нага. Такім чынам, на дадзены момант каля 10 сутак ён знаходзіцца ў ЦІП без неабходнай медыцынскай дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
У ЮНІСЕФ назвалі "важным першым крокам" рашэнне беларускіх уладаў вызваліць некаторых затрыманых, у тым ліку непаўналетніх. Пра гэта заявіла рэгіянальны дырэктар дзіцячага фонду ААН Афшан Хан. Разам з тым яна выказала заклапочанасць з нагоды паведамленняў аб празмерным ужыванні сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту, у тым ліку – супраць непаўналетніх.